МЧС проводит акцию «С заботой о безопасности малой родины»
02.07.2019
—
Новости Общества
|
Акцыя МНС “З клопатам пра бяспеку малой радзімы” У чэрвені ў краіне стартавала акцыя “З клопатам пра бяспеку малой радзімы”, якая будзе праходзіць два разы на год – у чэрвені-ліпені і ў верасні-кастрычніку – у сельскіх населеных пунктах, аграэкасядзібах. Яе мэта – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пенсійнага і сталага ўзросту. На адкрытых пляцоўках перад сельскімі клубамі, каля сельсаветаў і ў парках пройдуць тэматычныя “Кірмашы Бяспекі”. Ратавальнікі прапануюць мноства “зон актывацыі” – “Правядзі час з карысцю”, “Жучкі-павучкі”, “Печкі-лавачкі”, “Бяспечны электрык” і г. д. Знойдзецца месца як святу з забавамі, так і вывучэнню важных асноў бяспекі. Удзел у акцыі таксама прымуць актывісты БМГАРП, работнікі БДПТ, ТРВОД, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, калектывы мастацкай самадзейнасці, гандаль і іншыя зацікаўленыя суб’екты. Няхай ваш адпачынак будзе запамінальным і бяспечным! Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акцыя МНС “З клопатам пра бяспеку малой радзімы” У чэрвені ў краіне стартавала акцыя “З клопатам пра бяспеку малой радзімы”, якая будзе праходзіць два разы на... |
|