Адпраўляемся ў велапаход. 21.by

Адпраўляемся ў велапаход

19.07.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

smacap_Bright

У цікавы велапаход адправіліся вучні з настаўнікамі сярэдняй школы № 2 Давыд-Гарадка ў пачатку ліпеня.
Маршрут ужо вывучаны: шлях трымалі ў старажытны Тураў. Пазнаёміўшыся са славутасцямі горада, паехалі ў Ляскавічы, каб трапіць у Музей прыроды Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”. Многія былі тут упершыню, таму з цікаўнасцю слухалі экскурсавода і разглядалі экспанаты, якія размяшчаліся ў некалькіх выставачных залах.
Наведвальнікі пазнаё-міліся з гісторыяй стварэння музея, біялагічнай разнастайнасцю, ландшафтнымі асаблівасцямі парку «Прыпяцкі».
Трэба дадаць, што арганізатарамі паездкі з’яўляюцца настаўнік гісторыі Людміла Казялко, загадчык школьнага музея Генадзь Басавец і аператар ЭВМ Марыя Крох.
– Пры першай магчымасці адпраўляемся ў велапаход, – расказвае Генадзь Рыгоравіч. – Такога кшталту паездкі дапамагаюць вучням не толькі праверыць сваю вынослівасць, але і больш даведацца пра родную старонку.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цікавы велапаход адправіліся вучні з настаўнікамі сярэдняй школы № 2 Давыд-Гарадка ў пачатку ліпеня. Маршрут ужо вывучаны: шлях трымалі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика