Вызначаны тэрміны працаўладкавання. 21.by

Вызначаны тэрміны працаўладкавання

06.08.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На базе Нясвіжскага РАУС адбылося выязное пасяджэнне назіральнай камісіі пры Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэце на чале з намеснікам старшыні камісіі начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццянай Толсцік.

На пасяджэнні разглядаўся шэраг пытанняў. Так, пра стан рэцыдыўнай злачыннасці ў нашым раёне далажыў начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Нясвіжскага РАУС Аляксандр Кісель. У сваім дакладзе ён прааналізаваў узровень злачыннасці ў горадзе і раёне за першае паўгоддзе бягучага года, прывёў статыстычныя даныя ў параўнанні з мінулым, якія сведчаць пра зніжэнне агульнай і ўдзельнай вагі па агульнай колькасці злачынстваў. Таксама Аляксандр Кісель назваў асноўныя віды найбольш частых злачынстваў, сярод якіх рабаванне, крадзеж, пагроза, незаконныя дзеянні з наркатычнымі рэчывамі. Расказаў аб садзейнічанні ў працаўладкаванні структурных падраздзяленняў вызваленым, відах дапамогі, якую яны могуць атрымаць.

Разгорнуты аналіз выканання пунктаў пратаколаў назіральнай камісіі пры Нясвіжскім райвыканкаме правяла намеснік старшыні камісіі Таццяна Толсцік, спыніўшыся на кожным даручэнні і тэрмінах яго выканання.

У канцы пасяджэння камісія правяла прыём асоб, якія маюць судзімасць, схільныя да супрацьпраўных паводзін і маюць патрэбу ў дапамозе па працаўладкаванні і сацыяльнай адаптацыі, якія пражываюць на тэрыторыі г. Нясвіжа і Нясвіжскага раёна. Кожнаму з іх былі вызначаны канкрэтныя тэрміны працаўладкавання.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе Нясвіжскага РАУС адбылося выязное пасяджэнне назіральнай камісіі пры Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэце на чале з намеснікам старшыні камісіі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика