Поспех любіць працу. 21.by

Поспех любіць працу

06.08.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_0622

Уборачная кампанія гэтага года набліжаецца да завяршэння.
Каб падтрымаць маладых і актыўных работнікаў сельскай гаспадаркі, рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць праект “Моладзь – за ўраджай!”, у рамках якога ушаноўвае лепшых вадзіцеляў і камбайнераў.
У мінулую пятніцу, другога жніўня, маладых вадзіцеляў СВК “Фядорскі” віншавалі першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вадзім Заруба і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Галіна Шугалевіч уручылі: ім дыпломы і падарункі.
Павел Макіявец і Аляксей Курган другія ў раёне сярод маладых перавезлі па тысячы тон збожжа. Госці завіталі на поле, якое знаходзіцца недалёка ад вёскі Аўсямірава. Вадзіцелі прыпынілі работу на некалькі хвілін.
У гаспадарцы Павел і Аляксей працуюць больш за пяць гадоў. У час уборачнай кампаніі насычаны графік не дае магчымасці расслабіцца, але кіроўцы не засмучаюцца: усё для поспеху агульнай справы.
– Вадзіцелем працую сёмы год, – кажа Аляксей Курган. – На перавозцы збожжа задзейнічаны ўпершыню. Работа пачынаецца рана – у шэсць гадзін раніцы ўжо на нагах. Правяраем, падрыхтоўваем тэхніку – і за руль. Працаваць прыходзіцца, як кажуць, ад світанку да захаду сонца.
Павел Макіявец далёка не навічок на ўборцы. Хутчэй наадварот. Штогод яго імя займае лідзіруючыя пазіцыі. Умовамі працы задаволены, смачнымі абедамі – таксама.
Маладыя вадзіцелі старанна выконваюць даручаныя ім важныя абавязкі. Аб гэтым сведчаць высокія паказчыкі.
Павел і Аляксей падзяліліся, што ў мінулым годзе стварылі сем’і. Таму падарункі абавязкова знойдуць прымяненне.
Святлана МАРОЗ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уборачная кампанія гэтага года набліжаецца да завяршэння. Каб падтрымаць маладых і актыўных работнікаў сельскай гаспадаркі, рэспубліканскі саюз моладзі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика