13 жыхароў раёна звярнуліся да старшыні райвыканкама Віктара Гутарава падчас «прамой лініі». 21.by

13 жыхароў раёна звярнуліся да старшыні райвыканкама Віктара Гутарава падчас «прамой лініі»

20.08.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Брак  будуць  выпраўляць за  ўласныя  сродкі»
13 жыхароў раёна звярнуліся да старшыні райвыканкама Віктара Гутарава ў суботу 17 жніўня падчас «прамой лініі» і прыёму грамадзян.


Старшыня райвыканкама Віктар Гутараў размаўляе з жыхарамі дома № 10 па вуліцы Юбілейнай.

Большасць пытанняў, з якімі звярнуліся жыхары раёна, як і звычайна, тычылася жыллёва-камунальнай гаспадаркі і дарожнай службы. Менавіта гэтым арганізацыям накіраваны для вырашэння больш за дзясятак пытанняў.
Так, з вуліцы Чыгуначнай у райцэнтры паскардзіліся, што яе разбілі грузавыя аўтамабілі, якія вывозяць шчэбень са станцыі, а рамантаваць ніхто не спяшаецца. Такая ж сітуацыя з дарогай ў Ілаве і Рыпіншчыне, якую сапсавалі лесавозы. Падрамантаваць дарогу прасіла жыхарка в. Засіннікі.
Скардзіліся на падтапленне падвалаў у доме №49 па вуліцы Юбілейнай у райцэнтры, на тое, што ў пустуючых кватэрах у шматпавярховых дамах у Дабеі УП ЖКГ здымае радыятары ацяплення, а значыць холадна будзе зімаваць астатнім жыхарам. З Цаўёў паскардзіліся на якасць пітной вады і прасілі пачысціць калодзежы. Тут жа ўзнялі і грамадска значнае пытанне – увядзенне ў гаспадарчы абарот закінутых зямель вакол гэтай вёскі. Пенсіянерка з аграгарадка Слабада, якая пераехала ў камерцыйную кватэру, паскардзілася на высокую плату за яе, але высветлілася, што гэтая сума набегла за два месяцы, памесячная плата прымальная, галоўнае – не нарошчваць даўгі. А вось жыхарцы Шуміліна, якая прасіла адрамантаваць дом, прыйшлося тлумачыць, што рамонт прыватызаванага жылля праводзіцца за кошт уласніка, выкарыстоўваць на гэта дзяржаўныя сродкі нельга. Жыхары мікрараёна МСО выказалі прэтэнзіі да якасці пітной вады (вада цячэ з пяском).
З вёскі Мазекі прасілі дапамагчы з уборкай збожжа на ўчастку. Заяўніку патлумачылі, што як толькі ў гаспадарцы ўбяруць большасць зерневых, камбайны пачнуць убіраць прыватныя ўчасткі, а пакуль трэба пшаніцу скасіць і скласці ў стажкі.
Жыхарку  Добрына хвалявала закрыццё дзіцячага сада ў вёсцы. Але ўтрымліваць поўны штат работнікаў, абслугоўваць будынак, разлічаны на некалькі дзясяткаў дзяцей, дзеля некалькіх дзетак, якія наведваюць яго, вельмі дорага. Дзяцей будуць вазіць у Мікіціху. Аддзелу па адукацыі райвыканкама даручана дасканала вывучыць сітуацыю, каб падвоз быў зручны і дзецям, і бацькам, многія з якіх працуюць у Шуміліне.

А званок жыхаркі дома №10 па вуліцы Юбілейнай у райцэнтры вымусіў кіраўніка раёна выехаць на месца, каб на свае вочы пабачыць тыя недаробкі, што пакінулі будаўнікі пасля капрамонту дома. Пасля завяршэння «прамой лініі» кіраўнік раёна паехаў у мікрараён МСО, каб на месцы разабрацца са скаргамі жыхароў. Яго чакалі не толькі жыхары дома № 10, але і прадстаўнікі іншых дамоў. «Мы ніколі не скардзіліся на дах, калі ён быў плоскі, а цяпер зрабілі скатны, а ён цячэ», – абураліся жыхары дома №10.  Сапраўды, у пад’ездах вісяць правады тэлефоннай сувязі і кабельнага тэлебачання, у кватэрах на 3-м паверсе на сценах рагі ад вады, якая цячэ ў дождж, вада з балконаў цячэ ў кватэры і шмат іншых хібаў. Віктар Сяргеевіч, выслухаўшы скаргі і паглядзеўшы на тыя недахопы, што пакінулі будаўнікі, даручыў абысці ўсе кватэры дома №10, запісаць недахопы, якія будуць накіраваныя для выпраўлення і ўзяты на кантроль улады. Паказалі кіраўніку раёна і правал на свежапакладзеным асфальце, і недаасфальтаваную стаянку, і шмат іншага. Вельмі балюча ўспрымалі жыхары мікрараёна і тое, што пракладку гарачага водазабеспячэння выкраслілі з работ, якія робяцца падчас капрамонту.

«Гэта недапушчальна, што па доме, у якім толькі завяршыўся капітальны рамонт, скаргаў больш, чым было да рамонту. Будаўнікі атрымалі грошы за сваю работу. Брак яны будуць выпраўляць за ўласныя сродкі», – адзначыў старшыня райвыканкама. Як заўважыў кіраўнік раёна, асноўная прычына такой сітуацыі – нізкая вы-творчая дысцыпліна непасрэдных выканаўцаў і слабы кантроль за іх работай з боку спецыялістаў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Брак  будуць  выпраўляць за  ўласныя  сродкі» 13 жыхароў раёна звярнуліся да старшыні райвыканкама Віктара Гутарава ў суботу 17 жніўня падчас «прамой лініі» і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика