Кирилл Абрамович в Сенненском районном отделе Следственного комитета с первых дней его основания. 21.by

Кирилл Абрамович в Сенненском районном отделе Следственного комитета с первых дней его основания

10.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

12 верасня 2011 года быў падпісаны ўказ Прэзідэнта аб утварэнні ў Рэспубліцы Беларусь Следчага камітэта. Кірыл Абрамовіч у Сенненскім аддзеле СК з першых дзён.


Кірыл Абрамовіч

Прыйшоў у яго Кірыл не навічком. Вопыт работы, накоплены ў РАУС, нікуды не дзеўся.

 Прафесійны выбар хлопец зрабіў яшчэ ў школьныя гады пад уздзеяннем бацькі. Аляксандр Абрамовіч даслужыўся ў органах унутраных спраў да звання маёра, працяглы час кіраваў пашпартным сталом Сенненскага РАУС.

 — Каб паступіць у Магілёўскую школу міліцыі, я рыхтаваўся даволі сур’ёзна: наведваў факультатыўныя заняткі, працаваў над павышэннем фізічнай падрыхтоўкі, — успамінае мой субяседнік. Сёння Кірыл Абрамовіч — адзін з самых прадуктыўных супрацоўнікаў Сенненскага РАСК. Толькі з пачатку сёлетняга года скончыў 16 крымінальных спраў, давёўшы іх да суда. Многія, калі не ўсе, пакідаюць адбітак не толькі ў памяці.

 — Да крыві, трупаў,  спецыфічнага паху  на месці дарожна –транспартнага здарэння прывыкнуць нельга, — упэўнены Кірыл Абрамовіч. Ён як раз спецыялізуецца на расследаванні крымінальных спраў, што ўзбуджаюцца ў сувязі з ДТЗ.


Аляксандр Абрамовіч

 Добра помніцца і першая справа, якую лейтэнант Абрамовіч расследаваў яшчэ працуючы ўчастковым інспектарам па гораду. Як і затрыманне мацёрага крымінальнага злачынцы, які на пачатку 2000 –ых абакраў магазін у Студзёнцы. Як высветлілася, першы раз на зону зэк трапіў яшчэ на падставе ўказа Сталіна.

 — За адно дзякую лёс – за ўсе гады службы ў праваахоўных органах ні разу не давялося выкарыстаць табельную зброю. Хоць даставаць пісталет з кабуры давялося, калі ў адной кватэры на мяне пайшоў з нажом нецвярозы гаспадар, — зноў паглыбляецца ва ўспаміны Кірыл Абрамовіч. – Дзякаваць бога ў апошнія гады людзі менш сталі злоўжываць алкаголем. Нядаўна я падлічыў, з фігурантаў сёлетніх маіх крымінальных спраў толькі двое ў час учынення злачынства былі нецвярозымі.

 За прайшоўшыя гады ад юнацкага погляду на працу ў органах, ад рамантычнага антуражу не засталося і следу. Яго змыла паўсядзённая праца, якая мае на ўвазе выезды ў складзе аператыўнай групы на месца злачынстваў, працяглая работа са сведкамі і падазронымі, афармленне і аналіз пратаколаў дазнання, іншых дакументаў, без якіх не абыходзіцца ні адна крымінальная справа.

 Яшчэ адным накірункам у следчай дзейнасці Кірыла Абрамовіча з’яўляецца работа па расследаванні злачынстваў, учыненых непаўналетнімі. Як правіла, пры афіцыйных зносінах з імі патрабуецца прысутнасць адваката, педагога ці бацькоў, што, безумоўна, ускладняе следчыя дзеянні і працу следчага. Але інакш нельга.

 — На ўсё жыццё мне запомніліся бацькавы словы, пачутыя на пачатку маёй прафесійнай кар’еры, калі  неяк звярнуўся за парадай: “Рабі па законе”. А яшчэ ў падсвядомасці заўжды трымаеш, што падлеткі ўчыняюць злачынствы пад уздзеяннем чужога аўтарытэту, эмоцый, што перад табой чалавек у пачатку жыцця, — вызначае сваё крэда следчы і асоба Кірыл Абрамовіч.

 Аляксандр ІЎЕЎ.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 верасня 2011 года быў падпісаны ўказ Прэзідэнта аб утварэнні ў Рэспубліцы Беларусь Следчага камітэта. Кірыл Абрамовіч у Сенненскім аддзеле СК з першых дзён....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика