Сегодня – День пожилых людей. 21.by

Сегодня – День пожилых людей

01.10.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Машканскія школьнікі, навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Голас юнага краязнаўца”  наведалі ветэрана педагагічнай працы, былую настаўніцу пачатковых класаў Ніну Пахамовіч.

 

Нарадзілася Ніна Трафімаўна ў суседняй з Машканамі вёсцы Масоры. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, ёй было чатыры гады. Але ў дзіцячай памяці засталіся жахі тых цяжкіх часоў.

 Вучылася Ніна Трафімаўна ў Машканскай школе. У 1959 годзе скончыла Аршанскае педагагічнае вучылішча. Працоўны шлях пачала ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Скончыла Гродзенскі педагагічны ўніверсітэт. У 1976 годзе вярнулася на радзіму і працавала ў Машканскай школе да 1991 года. Узнагароджана граматай за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

 Цёплыя ўспаміны захавала ў сэрцы былая настаўніца пра сваіх вучняў — Івана Салаўёва, Валянціну Гяневіч, Аксану Прыстаўка, якія ўжо даўно знайшлі дастойнае месца ў жыцці, маюць сем’і, дзяцей.

 Шмат добрых слоў сказала Ніна Трафімаўна і пра сваіх калег-педагогаў, з якімі калісьці давялося працаваць, Фаіну Афанасьеўну Палякову, Іну Іванаўну Блажэвіч, Зінаіду Пятроўну Бадзевіч.

 Першага жніўня Ніне Пахамовіч споўнілася 83 гады. Але, нягледзячы на паважаны ўзрост, ветэран вядзе актыўны лад жыцця, даглядае агарод, спяшаецца па іншых справах па вуліцах аграгарадка. Яе шлях часта праходзіць каля школы, дзе былую настаўніцу вітаюць сённяшнія вучні, а яна распытвае іх пра школьныя справы, поспехі ў вучобе, і агеньчык маладосці загараецца ў вачах, бо былых педагогаў, на самой справе, не бывае, прызванне сеяць разумнае, добрае, вечнае застаецца на ўсё жыццё.

 … Госці падзякавалі гаспадыню за цікавы аповед, пажадалі, бадзёрасці, здароўя, даўгалецця і запрасілі на ўрачыстае свята ў гонар Дня настаўніка, на якое прыходзяць усе ветэраны педагагічнай працы, што працавалі ў школе.

 Таццяна КАРАНЕЎСКАЯ,

кіраўнік аб’яднання па інтарэсах

“Голас юнага краязнаўца” Сенненскага РЦДіМ;

 Лізавета МУРАШКЕВІЧ,

вучаніца 9 класа Машканскай ДССШ,

член аб’яднання.

 На здымку: Ніна Пахамовіч са школьнікамі.

 Фота прадастаўлена Машканскай ДССШ. 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Машканскія школьнікі, навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Голас юнага краязнаўца”  наведалі ветэрана педагагічнай працы, былую настаўніцу пачатковых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика