Фирменные магазины местного хлебозавода открыли в Осиповичах. 21.by

Фирменные магазины местного хлебозавода открыли в Осиповичах

03.10.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“ОХ! КАК ВКУСНО!”

У чацвер мясцовы хлебазавод адкрыў у райцэнтры два фірменныя магазіны з такой назвай

Размешчаны яны ў арандаваных памяшканнях па вуліцах Сумчанкі, 65в і Сацыялістычнай, 18б.


Падчас урачыстых цырымоній дырэктар прадпрыемства Аляксандр Краўчанка павітаў усіх, хто прыйшоў на адкрыццё гандлёвых кропак, і адзначыў, што заўсёды прыемна даваць жыццё новым праектам. Ён выказаў упэўненасць, што магазін крокавай даступнасці будзе запатрабаваны, прывабіць пакупнікоў шырокім асартыментам тавараў, іх якасцю, даступнымі цэнамі.





Арганізатары мерапрыемства прапанавалі наведвальнікам дэгустацыю сваёй прадукцыі, правялі бясплатную латарэю з галоўным прызам — тортам. Для стварэння цудоўнага настрою іграла музыка, усіх весяліў клоўн. Пакупнікі, пакаштаваўшы прысмакаў, накіроўваліся ў магазін менавіта за таварамі, якія найбольш спадабаліся. На прылаўках жа былі выкладзены не толькі нашы хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, лінейка якіх пастаянна пашыраецца, але каўбасныя і малочныя прадукты вытворцаў, з якімі доўгі час супрацоўнічае завод. Прычым прадстаўленае мае ўсяго 10-працэнтную гандлёвую нацэнку, што ніжэй, чым у суседніх крамах.

Якія планы ў акцыянернага таварыства?

Па словах Аляксандра Краўчанкі, прадпрыемства мае намер развіваць работу фірменных магазінаў. Хацелася б знайсці памяшканне камунальнай уласнасці на бязвыплатнай аснове, каб не было аплаты арэнды. Тады можна падумаць і пра дзіцячае кафэ з даступнымі цэнамі. Мараць тут і аб асабістым інтэрнэт-магазіне, праз які можна будзе прадаваць прадукцыю, у тым ліку і дызайнерскія торты, апошнім часам папулярныя ў землякоў.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

















 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“ОХ! КАК ВКУСНО!” У чацвер мясцовы хлебазавод адкрыў у райцэнтры два фірменныя магазіны з такой назвай Размешчаны яны ў арандаваных памяшканнях па вуліцах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика