«Па ўласным жаданні» У раённым цэнтры дадатковай адукацыі займаецца звыш 1100 дзяцей і падлеткаў (Маларыцкі раён). 21.by

«Па ўласным жаданні» У раённым цэнтры дадатковай адукацыі займаецца звыш 1100 дзяцей і падлеткаў (Маларыцкі раён)

12.11.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нашым трады­цый­ным уяўленні урок – гэта, найчасцей, нас­таўнік ля дошкі з крэйдай і ўказкаю ў ру­ках, а вучні за пар­тамі ўважліва і моўчкі слухаюць яго. Такія стэрэатыпы, здаец­ца, ламаюцца, калі трапляеш на боль­шасць заняткаў у Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай аду­кацыі дзяцей і моладзі. Падчас іх дазваляецца вучням пашумець, гуч­на пасмяяцца, пас­ка­каць, пахадзіць па ка­бінеце…


– У нас пануе творчы шум, які не перашкаджае заняткам, – гаворыць ды­рэктар установы Ала Шабогіна. – Ва ўста­но­ве, безумоўна, ёсць лакальныя дакументы, якія рэгламентуюць правы і абавязкі вучняў. Аднак ідэальнай цішыні ніяк не можа быць на такіх за­нятках аб’яднанняў па інтарэсах, як “Эстрадны танец”, “Фальклорны”, “Ха­рэаграфічны”, “Тэат­ральны”, “Хор”, “Ін­тэ­лектуальны клуб “Што? Дзе? Калі?”

А вось спецыфіка занят­каў аб’яднанняў па ін­та­рэсах “Шахматы”, “Ро­бататэхніка”, “Жур­на­ліс­тыка”, “Захапляльнае маляванне”, “Салома­пля­ценне” патрабуе цішыні,  засяроджанасці.  У нас, наогул,  свая спецыфіка работы з дзецьмі, бо ва ўстанову адукацыі пасля ўрокаў яны прыходзяць па ўласным жаданні. Каб вучням у нас было ўтульна, камфортна (іх у гэтым навучальным годзе 1157 ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў), мы імкнемся стварыць ім адпаведныя ўмовы, выкарыстоўваем розныя метады, прыёмы, сродкі. Аб’яднанні па інтарэсах (іх 96) рыхтуюць  кожнага з дзяцей да дарослага жыцця, папулярызуюць сучасныя прафесіі. Наша ўстанова – гэта рэсурс прафесійнай арыентацыі школьнікаў.

Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзя­цей і моладзі працуе па васьмі асноўных профілях. На свой густ вучань тут мо­жа выбраць адзін ці некалькі з іх: мастацкі, эколага-біялагічны, тэх­нічны, культурна-до­су­га­вы, прыродазнаўча-ма­тэматычны, гра­ма­да­знаўча-гуманітарны,  сацыяльна-педагагічны (школа бяспекі), фіз­культурна-спартыўны.

З дзецьмі займаецца 51 педагог-прафесіянал сваёй справы. Асноўнымі работнікамі ўстановы, якую ўзначальвае Ала Шабогіна, з’яўляецца цяпер 12 чалавек. Кожны з іх – асоба творчая, яркая, ініцыятыўная. Гэта тычыцца і Ніны Алесіюк, былога дырэктара, пад кі­раўніцтвам якой  пе­да­гагічны калектыў на працягу не аднаго года працаваў зладжана, згур­тавана.

Таццяна Лапцева працуе ў Маларыцкім раённым цэнтры дадатковай аду­кацыі дзяцей і моладзі з 2005 года, з 2011 – з’яўляецца намеснікам дырэктара. Яна вядзе аб’яд­нанні па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якія наведваюць дзеці 5-10 гадоў.

Зоя Ляшчынская шмат увагі надае прапагандзе бе­ларускіх гульняў, на­цыя­­нальнай культуры. Педагог добра малюе, валодае афарміцельскім дызайнам, разам з дзець­мі вырабляе рэквізіт і дэ­карацыі, сама шые кас­цюмы да спектакляў.

Валянціна Самуйлік з 1996 года кіруе тэат­ральным калектывам “Ка­ламбур”. У лютым 2001 года яму было прысвоена званне “Узорны”. На сён­няшні дзень “Ка­лам­бур” ужо сем разоў пацвердзіў сваё званне.

У Алены Бут-Гусаім не­вычэрпная цікавасць і любоў да роднай пры­роды, неадольнае жа­данне зай­мацца твор­часцю, вучыць і вучыцца самой. Сваё май­стэрства, уменне, талент і вопыт яна перадае дзе­цям, далучаючы іх да мас­тацтва, наогул, да пры­га­жосці.

Людміла Амелянчук ужо 34 гады ў штаце ўстановы адукацыі, вядзе аб’яднанні па інтарэсах пачатковага тэхнічнага мадэлявання, дзе хлап­чукі з вялікім за­да­вальненнем ма­дэ­лююць і канструююць са­­малёты, караблі, сель-с­кагаспадарчую тэхніку.

Лілія Лазіцкая 34 гады шчыруе ў цэнтры. На пра­цягу многіх гадоў яна была намеснікам ды­рэк­тара і вяла аб’яднанні па інтарэсах “Вязанне кручком” і “Рукадзелле”. Усё майстэрства, уменне, талент і напрацаваны во­пыт яна з ахвотаю пера­дае дзецям.

Таццяна Клачан больш за 20 гадоў працуе ў раённым цэнтры да­дат­ковай адукацыі дзяцей і моладзі, з’яўляецца кі­раўніком аб’яднанняў па інтарэсах “Школа бяспекі” і “Свет лялек”, пастаянна выступае з акцыямі па пра­вілах пажарнай бяс­пекі.

Ірына Штунь,  Юлія Ляшук і Клаўдзія Буян зу­сім нядаўна ўліліся ў педагагічны калектыў ус­тановы, але ўжо за­вая­валі павагу і аўта­ры­тэт калег і дзяцей, за­­рэ­камендавалі сябе ад­­каз­нымі, ініцыятыўнымі пе­­дагогамі.

Вось такі ён, невялікі, але дружны калектыў Ма­­ларыцкага раённага цэнтра дадатковай аду­кацыі дзяцей і моладзі, у якім пануе атмасфера добразычлівасці, узае­ма­дапамогі, шчырасці, спагады.

Мікалай НАВУМЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашым трады­цый­ным уяўленні урок – гэта, найчасцей, нас­таўнік ля дошкі з крэйдай і ўказкаю ў ру­ках, а вучні за
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика