«Ой, добра цячэ наша «Рэчанька»!» У рэдакцыі газеты «Полымя» сустрэліся карэліцкія паэты. 21.by

«Ой, добра цячэ наша «Рэчанька»!» У рэдакцыі газеты «Полымя» сустрэліся карэліцкія паэты

20.11.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лепшы рэцэпт ад восеньскай хандры і дажджлівага надвор’я – любоў, творчасць і размовы за гарбатай з блізкімі сэрцу людзьмі, упэўнены ўдзельнікі літаратурнага аматарскага аб’яднання “Рэчанька”.


20 лістапада творчая гасцёўня газеты “Полымя” па добрай традыцыі сабрала разам карэліцкіх паэтаў – Антаніну Аўчыннікаву, Ганну Козел, Святлану Моніч, Марыю Палуян, Эму Русак, Аляксандру Панасенка, Леанілу Дзянькевіч і Ірыну Бусько.


Напачатку сустрэчы кіраўнік аб’яднання “Рэчанька” Галіна Калтунова падзякавала прысутным за плённую і шчырую творчасць: “У кожнага з вас свая накіраванасць. Камусьці бліжэй лірыка, іншыя абіраюць жартаўлівы стыль, другіх вабяць пейзажныя замалёўкі альбо філасофскія роздумы. І ў той жа час вас усіх яднае майстэрства трапна валодаць мастацкім словам, перадаваць яго адценні багатымі фарбамі паэзіі. Вы заўважаеце асаблівыя імгненні жыцця і ствараеце імі палотны. Кожны з вас асабіста для мяне і, думаю, для чытачоў, для землякоў – асоба, велічыня, таямніца”.


На такія цёплыя словы аўтары “Рэчанькі” адказалі сваімі творамі – пранізлівымі, кранальнымі, глыбокімі, напоўненымі сапраўдным жыццём і дарагімі сэрцу вобразамі роднага краю і яго людзей. А напрыканцы сустрэчы карэліцкія паэты, расчуленыя да слёз, натхнёныя размовамі, заўважылі: “Ой, добра цячэ наша “Рэчанька”! Ды выдатна, што пішуцца вершы. З імі душа не старэе!”

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшы рэцэпт ад восеньскай хандры і дажджлівага надвор’я – любоў, творчасць і размовы за гарбатай з блізкімі сэрцу людзьмі, упэўнены
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика