Встреча руководства района с молодыми специалистами прошла в Шумилино. 21.by

Встреча руководства района с молодыми специалистами прошла в Шумилино

27.11.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перед молодыми специалистами выступает председатель райисполкома Виктор Гуторов

Заставайцеся  ў  раёне, паказвайце  здольнасці, рабіце  кар’еру

21 лістапада ў райвыканкаме прайшла сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі арга-нізацый і прадпрыемстваў раёна.

Звяртаючыся да маладых спецыялістаў, якія сёлета прыйшлі працаваць у раён, старшыня райвыканкама Віктар Гутараў падкрэсліў, што моладзь ва ўсе часы была найбольш актыўнай, ініцыятыўнай часткай працоўных калектываў і грамадства. Моладзь мае сучасны погляд на многае ў вытворчасці і грамадскім жыцці. Ён прывёў прыклад, як адзін малады педагог, які прыйшоў  працаваць у школу, змог разварушыць школьнае жыццё, зрабіць яго цікавым і актыўным, за ім з задавальненнем пацягнуліся і вучні, і старэйшыя калегі.

Зразумела, сказаў кіраўнік раёна, часы змяніліся, сучасныя маладыя людзі сталі больш патрабавальнымі да ўмоў працы, яе аплаты, жыцця наогул. Многія імкнуцца толькі адпрацаваць абавязковы тэрмін, каб хутчэй з’ехаць з раёна. Але ж ад маладых спецыяліс-таў чакаюць высокай аддачы, чакаюць, што яны будуць выкарыстоўваць атрыманыя веды ў сваёй рабоце.  «За вас ніхто нічога не зробіць, – сказаў старшыня райвыканкама, калі чалавек прыйшоў у калектыў і актыўна ўключыўся ў работу, ён і далей па жыцці ідзе паспяхова, а калі на працу, як кажуць з-пад палкі, ні пасля работы нідзе не ўдзельнічае, то і жыццё ў яго маркотнае».

Віктар Сяргеевіч расказаў пра тое, што плануецца зрабіць ў г. п. Обаль па праграме развіцця малых гарадоў і пасёлкаў, у райцэнтры  – у рамках падрыхтоўкі да «Дажынак». У Шумілінскім раёне ёсць усе магчымасці прыкласці свае намаганні, паказаць свае здольнасці, зрабіць кар’еру (у станоўчым значэнні), бо маладым павінны быць уласцівыя амбіцыйнасць і імкненне да поспеху, сказаў ён.

Нам вельмі хочацца, каб маладыя спецыялісты заставаліся ў раёне, уносілі свежую плынь, а мы са свайго боку будзем рабіць усё для стварэння годных умоў, падкрэсліў Віктар Гутараў.

Яркім прыкладам паспяховасці ў жыцці і рабоце стала выступленне галоўнага санітарнага ўрача раёна, кіраўніка раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Крысціны Афанасьевай. Яна засталася на Шуміліншчыне, стварыла сям’ю, нарадзіла дваіх дзетак. І гэта зусім не перашкаджала ёй рабіць кар’еру: за дзесяць год яна прайшла шлях ад маладога спецыяліста да кіраўніка арганізацыі. Крысціна Мікалаеўна падкрэсліла, што ў большасці выпадкаў у арганізацыях і на прадпрыемствах да маладых спецыялістаў ставяцца беражліва, уважліва, старэйшыя калегі імкнуцца дапамагаць і падтрымліваць, вучыць, напрацоўваць вопыт. Не абышла ўвагай яна і жыццё па-за работай, параіла маладым лю-дзям не чакаць, пакуль нехта будзе іх забаўляць, не скардзіцца на нудоту, а быць актыўнымі і ўдзельнічаць у разнастайных мерапрыемствах, якія пастаянна праводзяцца ў раёне. І зноў жа прывяла ўласны прыклад: спартыўныя  заняткі ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры, пастаянны ўдзел разам з калегамі ці сям’ёй у розных спартакіядах, конкурсах, вела- і аўтапрабегах, турзлётах, у шматлікіх грамадска-палітычных, культурных мерапрыемствах. Работнікі РЦГЭ разам са сваім кіраўніком часта з’яўляюцца і арганізатарамі, і ўдзельнікамі розных акцый, што праводзяцца ў раёне. Мы самі павінны ствараць сваё жыццё, падкрэсліла Крысціна Афанасьева.

Пра работу раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі расказала в. а. першага сакратара райкама Вікторыя Бяляева, якая заклікала маладых людзей уступаць у арганізацыю, якая аб’ядноўвае найбольш актыўную частку моладзі.

На сустрэчы выступілі і маладыя спецыялісты, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі ад пачатку працоўнай дзейнасці, выказалі пажаданні.

З умовамі льготнага крэдытавання маладых спецыялістаў пазнаёміла прадстаўнік «Беларусбанка».

На экскурсии в Доме ремёсел

Дарэчы, яшчэ да пачатку сустрэчы ў райвыканкаме для маладых людзей былі наладжаны экскурсіі у раённы Дом рамёстваў і на адно з прыватных прадпрыемстваў – «Альянспластрэсурс».

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Надрукавана ў №92 ад 26.11.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перед молодыми специалистами выступает председатель райисполкома Виктор Гуторов Заставайцеся  ў  раёне, паказвайце  здольнасці, рабіце  кар’еру 21 лістапада...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика