Каб ззялі дзіцячыя ўсмешкі. 21.by

Каб ззялі дзіцячыя ўсмешкі

04.01.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні Новага года віншаванні і падарункі ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў у межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” прымала сям’я Трафіменкаў з г.Кіраўска.


З віншаваннямі і падарункамі да двайнят Ягора і Мацвея завіталі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Сухадольскі і яго дачка Даша. Хлопчыкі расказалі гасцям аб сваіх захапленнях і марах, планах на бліжэйшую будучыню.

Уручыўшы падарункі Аляксандр Мікалаевіч і Даша пажадалі гаспадыні дома Святлане Трафіменка і яе сынам здароўя і сямейнага дабрабыту. Хлопчыкі, у сваю чаргу, паабяцалі старанна вучыцца ў школе, займацца спортам і дапамагаць матулі па хатняй гаспадарцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Новага года віншаванні і падарункі ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў у межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” прымала сям’я...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика