Калонка галоўнага рэдактара «Асіповіцкага края»
04.01.2020
—
Новости Общества
|
Калонка галоўнага рэдактара Валянціны КорбальЗаўсёды любіла першыя дні новага года: у мінулым перадсвяточная мітусня, генеральная ўборка, пошукі падарункаў і новых рэцэптаў. Неяк у такі перыяд лепш думаецца, добра строяцца планы, нібыта ў рукі трапілі свежы блакнот і новая ручка. Добры гэты час і для шчырых размоў. Паважаныя чытачы! Па-першае, вялікі дзякуй за сяброўства: раз вы чытаеце гэтыя радкі, значыць, з’яўляецеся прыхільнікамі “раёнкі”. Па-другое, жадаем, каб наступіўшы год прынёс шмат радасных падзей і як мага больш светлых дзён. Калектыў “АК” будзе і надалей імкнуцца, каб газета заставалася цікавай і карыснай. І ў мясцовых журналістаў ужо ёсць нямала розных задумак. Так, павінен атрымацца адметным праект “Страчаная спадчына”, які дазволіць даведацца аб тых рэчах матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры, што мелі месца на тэрыторыі Асіповіччыны, але па тых ці іншых прычынах былі згублены, — паспрабуем іх знайсці! “Эксклюзіўны прадукт” раскажа аб незвычайных вырабах, якія выпускаюцца на асіповіцкіх прадпрыемствах, а праблемы экалогіі на старонках газеты ўздыме “Зялёная эканоміка”. Словам, шукаем усё самае адмысловае, маючы мэтай даведацца больш самім і падзяліцца інфармацыяй з землякамі. Каб не парушаць усталяваных традыцый, павінна крыху слоў расказаць і пра сябе: “раёнка” заўсёды знаёміць чытачоў з новымі кіраўнікамі. Нарадзілася на Століншчыне. Цікавасць да друкаванага слова мела з дзяцінства: некалі мама працавала паштальёнам, таму ў мяне існавала магчымасць штодня рабіць “агляд прэсы”, чым з задавальненнем і карысталася. А паштальёнскія сумкі, трэба сказаць, у той час былі ў разы цяжэйшымі. Заўсёды добра вучылася: у школе, вучылішчы, універсітэце — прыцягвала новая інфармацыя, а ў характары — усё рабіць як мага лепш. Кажуць, калі чалавеку штосьці наканавана ў жыцці, то ён да гэтага ўсё роўна прыйдзе. Такім быў і мой шлях у журналістыку. Замужам. З мужам Эдуардам Іванавічам выхавалі дачок Аліну і Яну, маем ужо і ўнука Андрэйку. Сярод асабістых захапленняў нязменна застаецца літаратура, а ў апошнія гады далучыліся і падарожжы. Быць у новай дарозе і аддавацца ўсялякім разважанням — што можа быць лепшым?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калонка галоўнага рэдактара Валянціны Корбаль Заўсёды любіла першыя дні новага года: у мінулым перадсвяточная мітусня, генеральная ўборка, пошукі падарункаў і...
|
|