Праваслаўныя карэліччане сустрэлі Божае Нараджэнне вялікай духоўнай сям’ёй (фота). 21.by

Праваслаўныя карэліччане сустрэлі Божае Нараджэнне вялікай духоўнай сям’ёй (фота)

07.01.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзе знайсці тыя словы, каб апісаць хараство вечара напярэдадні Божага Нараджэння? Як перадаць паўнату і глыбіню пачуццяў, калі застаюцца лічаныя гадзіны да з’яўлення першай зоркі на начным калядным небе? Гэта час найвышэйшай Божай ласкі для кожнага веруючага сэрца.


6 студзеня было так радасна раздзяліць гэты сакральны момант разам з маленькімі і дарослымі праваслаўнымі вернікамі ў храме св. апосталаў Пятра і Паўла ў Карэлічах, які ўразіў святочным убраннем, створаным талентам і любоўю духавенства і прыхаджан. Кожнае імгненне набажэнства адрознівалася асаблівым сэнсам і духоўным зместам. З пяшчотай і падзякай прыкласціся да іконы, запаліць са шчырай малітвай свечку, пранікнуцца мудрасцю Божага Слова, падзяліцца дабром у межах акцыі “Падары падарунак Дзіцятку Хрысту”, прайсці праз намашчэнне, атрымаць кавалачак асвячонага хлеба, павіншаваць са святам бліжняга і пад крыштальна чыстыя спевы царкоўнага хора адчуць спакой у душы – хіба гэта не дзіва на Каляды?! Няхай і надалей Бог спрыяе ва ўсіх справах нашым вернікам разам з благачынным Карэліцкай акругі протаіерэем Мікалаем Орсам і шаноўнымі святарамі, і шчодры на міласці час Божага Нараджэння кожнаму прынясе светлую радасць і ўзмацніць у веры!





































Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзе знайсці тыя словы, каб апісаць хараство вечара напярэдадні Божага Нараджэння? Як перадаць паўнату і глыбіню пачуццяў, калі застаюцца лічаныя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика