Белая прастора i музей мемаў: падлеткі прапанавалі ідэі для Віцебска. 21.by

Белая прастора i музей мемаў: падлеткі прапанавалі ідэі для Віцебска

22.01.2020 09:13 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 студзеня ў Віцебску прайшоў крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: культура». Маштабнае рэгіянальнае адукацыйнае мерапрыемства адбылося ў межах праекта «Першыя», які праводзіць кампанія А1. Каля 130 вучняў з Віцебска, Наваполацка, Оршы, Мінска, Маладзечна сабраліся ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва, каб абмеркаваць найбольш актуальныя пытанні ў галіне культуры і прапанаваць свае варыянты іх вырашэння.


Школьнікам дэманстравалі ролікі вядомых спікераў, прысвечаныя масштабным праектам у музейнай справе, дызайне і архітэктуры. Пасля гэтага яны падзяліліся на каманды і пад кіраўніцтвам ментараў - студэнтаў з кафедры беларускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта — дыскутавалі аб тым, як можна было б вырашыць падобныя пытанні ў Беларусі, а потым прэзентавалі свае прапановы перад аўдыторыяй.


Вучні працавалі ў складзе 10 каманд і шукалі крэатыўнае вырашэнне для адказу на пытанні, прапаноўвалі свае ідэі і праекты. Крэатон прайшоў у надзвычай творчай і дынамічнай атмасферы.


Падлеткі пад кіраўніцтвам ментараў актыўна абмяркоўвалі пытанні, дзяліліся сваім бачаннем узнятых тэм і прапаноўвалі іх нестандартнае вырашэнне. Кожная каманда імкнулася прапанаваць штосьці крэатыўнае і арыгінальнае.


Першае разгледжанае ўдзельнікамі пытанне: як зрабіць так, каб сучасная моладзь больш хадзіла ў музеі?

Старшакласнікі прапанавалі інтэграваць музеі ў інтэрнэт і сацыяльныя сеткі (Instagram, YouTube, Like, Tik-Tok), стварыць зручныя мабільныя дадаткі, увогуле зрабіць музеі больш інтэрактыўнымі і арыентаванымі на моладзь.

Адна з крэатыўных ідэй — зрабіць у музеях пустыя белыя пакоі - зоны для творчасці і адпачынку, а таксама абавязкова адаптаваць установы культуры для наведвання людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.


Другое пытанне, якое абмяркоўвалі ўдзельнікі крэатона — якія ідэі дапамогуць стварыць вобраз крэатыўнага горада?

Сярод агучаных школьнікамі прапаноў - распрацоўка захапляльных віртуальных экскурсій, стварэнне тэматычных графіці, грамадскіх бібліятэк, раёнаў і вуліц, якія адлюстроўваць пэўныя эпохі альбо прысвечаны вядомым беларусам.

Самыя арыгінальныя ідэі - зрабіць домікі на дрэвах, у якіх будуць размешчаны кафэ і зоны адпачанку, і сцяну каментараў, на якой кожны турыст мог бы пакінуць свае ўражанні ад горада і прапановы, як зрабіць яго больш утульным.


Усе прапанаваныя ідэі разглядалі мясцовыя эксперты па вызначаных тэмах, прадстаўнікі кампаніі А1 і акадэмічнай супольнасці.

Эксперты звярталі ўвагу на крэатыўнасць і навізну прапаноў, арыгінальнасць і нестандартнасць вырашэння пастаўленых пытанняў, рэалістычнасць задум і магчымасць іх увасаблення, а таксама паспяховасць прэзентацыі.


Каманды, якія прапанавалі самыя ўдалыя і цікавыя ідэі, атрымалі падарункі, а ўсе выступоўцы — карысныя парады ды каментары ад экспертаў.



Крэатон у Віцебску адбыўся ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Падобныя крэатоны пройдуць 1 лютага ў Магілёве («Першыя ідэі: інклюзія»), 15 лютага ў Гродне («Першыя ідэі: тэхналогіі») і 29 лютага ў Гомелі («Першыя ідэі: экалогія»). Да кожнага мерапрыемства будуць выходзіць эпізоды падкста «Першыя», гаворка ў якіх пойдзе пра дзейнасць у галіне тэхналогій, экалогіі і інклюзіі.

«Першыя» — гэта рэспубліканскі конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. Збор заявак яшчэ працягваецца, і прапанаваць сваю задуму да 8 сакавіка могуць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Генеральны інфармацыйны партнёр праекта — Беларускі партал TUT.by.

Кожны ўдзельнік конкурсу цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю, а для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў. Кожны з іх атрымае прыз — iPhone Xs, а таксама пад кіраўніцтвам персанальнага ментара прадставіць сваю ідэю на маштабнай маладзёжнай канферэнцыіі TEDxYouth@Minsk.

Больш падрабязнай інфармацыі - на сайце праекта «Першыя» generation.a1.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 студзеня ў Віцебску прайшоў крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: культура».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика