Как сортируют мусор на осиповичском полигоне твёрдых бытовых отходов
23.01.2020
—
Новости Общества
|
Усё — нашаГалоўная праблема ўтылізацыі асіповіцкага смецця — мнагакратная перагрузка гарадскога палігона цвёрдых камунальных адыходаў Прыём адкідаў тут павінен быў прыпыніцца яшчэ ў 2014 годзе, аднак з-за адсутнасці сродкаў скончыць будоўлю новай пляцоўкі для захавання ЦКА не атрымалася і дагэтуль. Размяшчэнне звышнарматыўнага аб’ёму смецця для УКП ЖКГ вялікі галаўны боль, аднак сёння хацелася б засяродзіць увагу на іншым: пры больш сур’ёзных адносінах землякоў да раздзельнага збору адыходаў смеццевая гара расла б не такімі хуткімі тэмпамі. Нехта скажа: “Навошта напружвацца, калі ўсё роўна прыедзе адна машына і зваліць рассарціраванае ў агульную кучу”. З такой пазіцыяй цяжка спрачацца, бо недахоп спецтранспарту — адна з рэалій жыцця нашых камунальнікаў. Тым не менш пераканаўчы аргумент ёсць. На палігоне дзейнічае брыгада сарціроўшчыкаў, чыя задача — вымаць з агульнай масы смецця максімальна магчымую колькасць шкла, пластыку, паперы, тэкстылю, металаў. Так што калі другасныя рэсурсы адразу патрапяць сюды ў асобных мяхах, збор іх стане хоць крыху лягчэйшым. Дык чаму б не дапамагчы людзям, якія робяць важную для ўсіх справу? Тым болей што такая дапамога практычна не патрабуе часу і грошай. І яшчэ — пра сезоннае смецце. Асіповіцкая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што яліны пасля заканчэння навагодніх свят трэба выносіць на кантэйнерныя пляцоўкі для далейшай перапрацоўкі і выкарыстання ў якасці паліва ці кампосту. Дзмітрый САЎРЫЦКI. Фота аўтара. d.savrickiy@gzt-akray.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё — наша Галоўная праблема ўтылізацыі асіповіцкага смецця — мнагакратная перагрузка гарадскога палігона цвёрдых камунальных адыходаў А мусорная гора всё...
|
|