Бліц-апытанне з нагоды юбілею Кіраўшчыны. 21.by

Бліц-апытанне з нагоды юбілею Кіраўшчыны

11.02.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Рыгор Іванавіч КУЦІЛКІН, ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы:

Сёлетні год для жыхароў Кіраўшчыныадметны: заўтра спаўняецца 85 год з дня ўтварэння раёна, а ў маі наша краіна адзначыць 75­годдзе Вялікай Перамогі. Абодва гэтыя святы дарагія і значныя для мяне.

У свой час пасільны ўклад у развіццё раёна ўнёс і я: у 50­я гады мінулага стагоддзя па даручэнні райкама партыі ўзначаліў  калектыў раёна электрасетак і працаваў там да выхаду на заслужаны адпачынак. Памятаю, наколькі палепшылася жыццё і быт людзей, калі ў населеныя пункты правялі электрычнасць.

Сёння напэўна ніводны жыхар горада ці сельскага населенага пункта не ўяўляе свайго жыцця без электрычнасці, калі ў кожным доме ў наяўнасці значная колькасць бытавых прыбораў, на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях многія працэсы вытворчасці аўтаматызаваныя, радуецца сэрца за нашу краіну, якая стала для мяне, расіяніна, роднай, за яе мірны шлях, за цішыню і спакой у нашым грамадстве.

Шмат пакут выпала на долю кіраўчан у гады Вялікай Айчыннай вайны: у многія семі не вярнуліся дамоў жывымі бацькі, сыны і дочкі, блізкія людзі. Нямецка­фашысцкімі захопнікамі спалены многія населеныя пункты, некаторыяразам з мірнымі жыхарамі. Сімвалам памяці аб трагедыі ў Борках, а таксама спаленых вёсак Магілёўскай вобласці зяўляюцца ўзведзеныя тут мемарыяльны комплекс і капліца ў гонар іконы Божай МаціВзыскание погибших”. Цудоўна, што зараз тут вядуцца работы па завяршэнні будаўніцтва мемарыяла. Гэта стане чарговым значным крокам ад удзячных нашчадкаў па ўвекавечанні памяці ўсіх ахвяр вайны.

Жадаю нашай Кіраўшчыне працвітання, а яе жыхарам – здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рыгор Іванавіч КУЦІЛКІН, ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы: – Сёлетні год для жыхароў Кіраўшчыны – адметны: заўтра спаўняецца 85 год з дня ўтварэння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика