В преддверии Дня памяти воинов-интернационалистов волонтёры и представители районных организаций навестили инвалидов боевых действий в Афганистане и матерей погибших воинов. 21.by

В преддверии Дня памяти воинов-интернационалистов волонтёры и представители районных организаций навестили инвалидов боевых действий в Афганистане и матерей погибших воинов

12.02.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Штогод апошні месяц зімы нагадвае нам пра адну з самых сумных дат у гісторыі былога Савецкага Саюза – 15 лютага. У гэты дзень трыццаць адзін год таму савецкія войскі пакінулі жудасны Афганістан, які захапіў у вечны палон тысячы хлапечых лёсаў… І, здаецца, час лечыць, але да канца забыць страшныя падзеі таго часу ўсё роўна немагчыма.

Напярэдадні памятнай даты нераўнадушныя ўдзельнікі валанцёрскай групы “Напоўнім міласэрнасцю сэрцы” на чале з загадчыкам аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна Вольгай Жук, а таксама выконваючы абавязкі першага сакратара РК ГА “БРСМ” Аксіння Ждан наведалі інвалідаў баявых дзеянняў у Афганістане і матуль загінулых воінаў, каб яшчэ раз выказаць словы гонару і пашаны, уручыць падарункі.


Так, шлях неабыякавых да лёсу герояў Карэліччыны пралягаў праз дамы Сяргея Машчонскага, які зараз жыве ў вёсцы Міратычы, і Мікалая Гагарына з гарадскога пасёлка Карэлічы – тых сведкаў неаб’яўленай вайны, якія не пабаяліся пакінуць родных і адправіцца ў невядомы Афган. Мужчыны з радасцю сустрэлі гасцей, падзякавалі ім за ўвагу і узгадалі тыя далёкія і цяжкія дні…


Затым дзверы сваёй хаты гасцінна адчыніла салдацкая маці Валянціна Кузьміцкая з вёскі Крышылоўшчына, якая шчыра падзякавала за ўвагу і памяць аб яе сыне. Дарэчы, у мінулым годзе Мікалая Кузьміцкага пасмяротна ўзнагародзілі юбілейным медалём, які быў зацверджаны Прэзідэнтам Беларусі ў канцы 2018 года.

Не абмінулі мы дом і Соф’і Філончык з аграгарадка Варонча, якой з нагоды памятнай даты таксама ўручылі падарунак і выказалі самыя шчырыя пажаданні. Заехалі валанцёры і да Яўгеніі Федаракі, якая зараз жыве с дзецьмі ў гарадскім пасёлку Мір. Жанчына таксама атрымала цёплыя словы ўдзячнасці за выхаванне і службу свайго сына.


Гавораць, што чалавек жывы тады, калі жыве памяць аб ім. А сучаснаму пакаленню памятаць пра гэта асабліва важна, бо толькі так у чалавецтва будзе шанец не паўтарыць памылак мінулага.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика