Артём Калимулин, водитель ПАСП-13 Сенненского РОЧС, удостоен звания «Человек года Витебщины-2019». 21.by

Артём Калимулин, водитель ПАСП-13 Сенненского РОЧС, удостоен звания «Человек года Витебщины-2019»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Голас Сененшчыны

“Менавіта бацькі закладваюць у сваіх дзяцей уменне прымаць рашэнні, а таксама неадкладна дзейнічаць, асабліва, калі ад гэтага залежаць жыцці людзей”, — упэўнены Арцём Калімулін, вадзіцель ПАВП-13 Сенненскага РАНС.

Артём Калимулин, водитель ПАСП-13 Сенненского РОЧС, удостоен звания «Человек года Витебщины-2019»

 У некаторай ступені засвоеная бацькоўская навука і паспрыяла таму, што ў свае трыццаць адзін год малады хлопец удастоены ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны-2019”.

 За ўсю гісторыю існавання абласной прэміі гэта першы выпадак, калі праца супрацоўніка раённага аддзела па надзычайных сітуацыях адзначана на такім высокім узроўні. Сёлета сярод пяцідзесяці лаўрэатаў былі толькі тры прадстаўнікі сілавых структур, якія прадстаўлялі Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь, органы ўнутраных спраў, а таксама органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях.

 Нагадаем, што ў мінулым годзе ў пачатку красавіка Арцём у вольны ад нясення службы час праявіў гераізм: падчас пажару выратаваў цэлую сям’ю — пецярых чалавек, трое з якіх былі дзеці. Дапамагала яму тады жонка Ганна, якой праз вакно палаючага дома ён перадаваў дзяцей. Пра подзвіг ратавальніка пісалі шматлікія выданні. Карэспандэнты з Мінска і Віцебска спецыяльна прыязджалі ў Багушэўск, дзе жыве малады чалавек, з яго ўдзелам здымалі відэаролікі.

 Сціплы па натуры ён імкнуўся як мага меней гаварыць пра здарэнне, апісваць свае дзеянні. У чалавека, які свядома звязвае сваё жыццё з прафесіяй, сутнасць якой рызыка, нават і думкі не павінна быць пра гераізм, упэўнены Арцём Калімулін. Дапамагчы, калі можаш гэта зрабіць, не заставацца ў баку ад чужога гора – так вучылі бацькі хлопца.

 Арцём Калімулін прызнаецца, што не чакаў такой увагі да свайго ўчынку. Навіну пра тое, што стаў лаўрэатам абласной прэміі і трэба ехаць за ўзнагародай, атрымаў літаральна за некалькі дзён да мерапрыемства.

 Быў не проста здзіўлены, хутчэй крыху разгублены, калі ўсе прысутныя ў канцэртнай зале “Віцебск” гучнымі апладысментамі суправаджалі яго выхад на сцэну. “Прысваенне звання “Чалавека года” — высокая планка, якую я буду годна захоўваць”, — адзначае Арцём Калімулін.

 Сёння на парадным кіцелі маладога ратавальніка ззяюць дзве ўзнагароды – нагрудны знак “За адзнаку ІІ ступені”, атрыманы за выратаванне сям’і, і нагрудны знак, які асабіста ўручыў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў, як сведчанне таго, што сенненец стаў лепшым у сваёй справе.

З асабістай справы

 У пажарным ведамстве Арцём Калімулін працуе другі год. Па адукацыі ён тэхнік-электрык, але па спецыяльнасці працаваў зусім мала. Пасля заканчэння Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа праходзіў службу ў пагранічных войсках. Вярнуўшыся, змяніў некалькі працоўных месцаў:  быў электраманцёрам, грузчыкам, вадзіцелем, дэзінфектарам. Так і не знайшоўшы занятак па душы, зноў вярнуўся ў армію. Два гады служыў па кантракце. Выпадковая сустрэча з сябрам, які працаваў ратавальнікам у Сенненскім РАНС, вызначыла далейшы лёс Арцёма Калімуліна. Па прапанове таварыша ён перайшоў на працу ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях.   

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Менавіта бацькі закладваюць у сваіх дзяцей уменне прымаць рашэнні, а таксама неадкладна дзейнічаць, асабліва, калі ад гэтага залежаць жыцці людзей”, —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика