Сенненцы могут принять участие в добровольной акции «Неделя леса -2020». 21.by

Сенненцы могут принять участие в добровольной акции «Неделя леса -2020»

17.03.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 На сайце Багушэўскага лясгаса bogles@bogles.by на старонцы “Тыдзень лесу” змешчаны спіс аб’ектаў, дзе можа прыкласці сілы любы жадаючы, калі ў яго з’явіцца жаданне прыняць удзел у традыцыйнай акцыі, што арганізуе Міністэрства лясной гаспадаркі кожную вясну.


 Прадпрыемства бярэ на сябе абавязак забяспечыць усіх ахвочых саджанцамі, сродкамі вытворчасці.

 — Аднак “Тыдзень лесу — 2020” – гэта не толькі пасадка дрэваў, — удакладняе Таццяна Шугальская, намеснік дырэктара Багушэўскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце. — У нашых добраахвотных памочнікаў ёсць выбар. Яны змогуць прыняць удзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі, навядзенні парадку ў месцах масавага адпачынку. Хапае, на жаль, у лесе і бытавога смецця, расліннага хламу. Усё гэта трэба вычышчаць, завесці на палігоны цвёрдых бытавых адходаў. У лясных масівах, на грамадзянскіх могілках вёсак нямала пахаванняў байцоў Чырвонай арміі і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Сенненшчыны. У год 75-годдзя Перамогі над фашызмам мы абавязаны прывесці іх у належны стан.

 У межах правядзення добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу -2020“ сёлета аб’яўлена аб правядзенні шэрагу конкурсаў: на лепшы слоган акцыі, фотаконкурсу ў сацыяльных сетках. Школьныя ўстановы, выхаванцы якіх пастаянна ўдзельнічаюць у акцыі, таксама змогуць паспаборнічаць у конкурсе.

 Нагадаем, “Тыдзень лесу” сёлета пройдзе з 28 сакавіка па 4 красавіка. Яго мэта – навесці парадак у лясах, вакол населеных пунктаў, закласці новыя пасадкі. А галоўнае, прыцягнуць увагу грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач, якія прывядуць да ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. 

“ГС”.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 На сайце Багушэўскага лясгаса bogles@bogles.by на старонцы “Тыдзень лесу” змешчаны спіс аб’ектаў, дзе можа прыкласці сілы любы жадаючы, калі ў яго з’явіцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика