Сустрэча напярэдадні Дня Канстытуцыі
26.03.2020
—
Новости Общества
|
Старшыня Глускай раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Юрый Бучань расказаў, што даўно выношваў ідэю арганізаваць сустрэчу мясцовых школьнікаў з генерал-лейтэнантам Станіславам Румянцавым, які выйшаў у адстаўку з пасады камандуючага 5-й гвардзейскай танкавай арміі (штаб арміі знаходзіўся ў Бабруйску). Дарэчы, ён быў яе апошнім камандуючым: у 1992-м, з распадам Савецкага Саюза, 5-ю танкавую армію расфарміравалі. Сустрэчу прымеркавалі да Дня Канстытуцыі і сумясцілі з акцыяй Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, а пляцоўкай абралі гімназію. Да старшакласнікаў, акрамя генерал-лейтэнанта Станіслава Румянцава, завіталі старшыня абласнога саюза афіцэраў падпалкоўнік Аляксандр Вінаградаў, прадстаўнікі раённай афіцэрскай арганізацыі і яе старшыня Юрый Бучань, выконваючая абавязкі першага сакратара раённай арганізацыі БРСМ Ганна Мартынава. Напачатку паглядзелі фільм і ўспомнілі, як больш за 25 гадоў таму стваралася Канстытуцыя нашай краіны. Потым перад гімназістамі выступіў Станіслаў Румянцаў, і першыя яго словы былі пра тое, як змяніўся наш Глуск за апошні час, змяніўся ў лепшы бок: “Ехалі па вуліцы: чысты, акуратны еўрапейскі гарадок”. Станіслаў Сцяпанавіч параўнаў сённяшні Глуск і той, якім ён быў у складаныя 1990-я. Між іншым, пачынаючы гаварыць, ён адмовіўся ад мікрафона, і сапраўды — чуваць было і так добра. Нездарма кажуць: камандзірскі голас! А выпрацоўваў яго Станіслаў Сцяпанавіч не толькі ў танкавай арміі. Да яе прыйшлося паслужыць і ў Германіі, дзе быў камандзірам узвода, у Маскве — у знакамітай Таманскай дывізіі, у Забайкальскай ваеннай акрузе, камандзірам дывізіі ў Манголіі… Дарэчы, у Германіі Станіслаў Румянцаў служыў двойчы, і другі раз — камандуючым 2-й гвардзейскай танкавай арміі. А гэта, між іншым, больш за 70 тысяч ваеннаслужачых, 1700 танкаў, іншая тэхніка…
Пасля выступленняў гасцей перайшлі да ўзнагарод і падарункаў. Гімназістам Юліяне Самуйлік і Івану Жукаву выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Ганна Мартынава ўрачыста ўручыла членскія білеты моладзевага саюза. Тыя з вучняў, каму нядаўна споўнілася 14 гадоў, атрымалі памятныя кнігі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Граматамі Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў за плённую работу па героіка-патрыятычным выхаванні моладзі і актыўную дзейнасць у радах арганізацыі ўзнагароджаны афіцэры запаса Юрый Бучань, Валянцін Сокал, Тэльман Гусейнаў, Генадзь Ліпскі, Валерый Сураўнёў. Падпалкоўнік Міхаіл Хмылоў атрымаў медаль “75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, а палкоўнік Аляксандр Гаўрылін — медаль “25 год утварэння Беларускага саюза афіцэраў”.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З аднаго боку — хлопцы і дзяўчаты па чатырнаццаць-шаснаццаць гадоў, якія толькі задумваюцца пра самастойнае жыццё, з другога — афіцэры ў адстаўцы, з немалым...
|
|