В Сенненском районе строится  гелиоэнергетическая установка. 21.by

В Сенненском районе строится  гелиоэнергетическая установка

31.03.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Сенненскім раёне паблізу вёскі Малая Пярэспа вядзецца будаўніцтва геліяэнергэтычнай устаноўкі, якую назвалі «Полымя».


Заказчыкам аб’екта выступае ЗАТ «РЭАГ Віцебск», падрадчыкам – ТАА «Экстра­рэсурс». Планіроўка пляцоўкі, дзе размесціцца ўстаноўка, завершыцца 4 красавіка.

 Геліяэнергетычная ўстаноўка, згодна з праектам, будзе мець магутнасць 1,6 МВт. Яна ўяўляе з сябе комплекс са ста трыццаці 17-мятровых  сталоў сонечных батарэй, якія размесцяцца на плошчы 3 га. Сумма інвестыцый складзе 1,4 млн долараў ЗША пры тэрміне акупнасці 6 гадоў.


Кампанія RODINA, якая спецыялізуецца на рэалізацыі праектаў узнаўляемай энергэтыкі, створана ў 2013 годзе. За гэты час на рынках былога СССР (ва Украіне, Казахстане, Арменіі), Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Усходу пабудаваны дзясяткі ўстановак агульнай магутнасцю каля 800 МВт.  Для параўнання заўважым, што магутнасць Віцебскай гідраэлектрастанцыі складае 40 МВт. У Беларусі RODINA дэманструе прыкметную актыўнасць. Толькі сёлета яшчэ дзве ўстаноўкі, якія падобныя на «Полымя»,  павінны з’явіцца ў Мінскай і Магілёўскай абласцях.

 Рэалізацыя праекта па будаўніцтве геліяэнергетычнай устаноўкі для Сенненскага раёна азначае значныя фінансавыя ўліванні ў эканоміку, стварэнне новых рабочых месцаў. Пасля ўвядзення аб’екта ў эксплуатацыію пастаянныя працоўныя месцы з’явяцца для трох высокакваліфікаваных спецыялістаў. Зараз на аб’екце працуе 16 рабочых з ліку мясцовых жыхароў. Яны атрымоўваюць даволі высокі заробак. Пры гэтым да работнікаў прад’яўляюцца жорсткія тэхналагічныя патрабаванні, адсочваецца захаванне працоўнай дысцыпліны.

 Мяркуецца, што геліяэнергетычная ўстаноўка «Полымя» будзе здадзена ў эксплуатацыю ў чэрвені. Аднак, у сувязі з эпідэміяй каронавіруса, ужо парушаны графік паставак абсталявання, што можа адбіцца і на тэрмінах завяршэння работ на аб’екце.


Даведка  «ГС»

 Геліяэнергетыка ці сонечная энергетыка чалавецтву вядома  з даўняй пары. Яшчэ ў Старажытнай Грэцыі энергію сонца выкарыстоўвалі для абагрэву і асвятлення жылля і іншых памяшканняў.

 Сучасныя тэхналогіі дазваляюць ператвараць энергію сонца  ў іншыя яе віды, напрыклад, электрычную. Робіцца гэта рознымі спосабамі, з выкарыстаннем розных тэхналогій. У так званай фізічнай геліяэнергетыцы выкарыстоўваюцца сонечныя калектары, паўправаднікі ці сістэма люстраў.  Біялагічная геліяэнергетыка мае на ўвазе выпрацоўку бія­газу, які ўтвараецца пры раскладанні бытавых арганічных адходаў і награванні іх  да тэмпературы 400 – 700 градусаў па шкале Цэльсія. Падобная тэхналогія лічыцца найбольш перспектыўнай, бо дазваляе  вырашаць яшчэ і экалагічныя праблемы.

Аляксандр ЛАЗЮК.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Сенненскім раёне паблізу вёскі Малая Пярэспа вядзецца будаўніцтва геліяэнергэтычнай устаноўкі, якую назвалі «Полымя». Заказчыкам аб’екта выступае ЗАТ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика