Арцыбіскуп Кандрусевіч просіць вернікаў заставацца дома
08.04.2020
—
Новости Общества
|
>
У спецыяльным Паведамленні, скіраваным духавенству і вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, іерарх літаральна
Кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату дзякуе за разуменне і адначасова заклікае не паддавацца паніцы. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі нагадвае пра неабходнасць асабістай малітвы і магчымасць духоўнага ўдзелу ў цэлебрацыях з дапамогаю трансляцый па тэлебачанні, на партале Catholic.by і іншых рэсурсах. 8 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выдаў Дэкрэт аб благаслаўленні велікодных страваў у хатніх умовах. З-за выкліканых пандэміяй каранавірусу складанасцяў, не ўсе вернікі змогуць асабіста ўдзельнічаць у пасхальных набажэнствах, а таксама благаславіць стравы на велікодны стол у святыні. У сувязі з гэтым арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зацвердзіў парадак і тэкст малітвы благаслаўлення велікодных страваў у хатніх умовах. Гэтую выключную магчымасць ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі арцыпастыр даў вернікам на Вялікдзень 2020 года. Калі не атрымалася благаславіць велікодныя стравы ў святыні, сёлета гэта можа зрабіць дома бацька сям’і або старэйшая асоба. Пасля таго, як на традыцыйнае святочнае снеданне збярэцца ўся сям’я, на стале запальваецца свечка і гучыць традыцыйнае велікоднае прывітанне «Хрыстус уваскрос! Алелюя!». Потым хтосьці з прысутных чытае ўрывак з Евангелля паводле Мацвея, у якім апавядаецца пра тое, як раніцай жанчыны прыйшлі да магілы і першымі даведаліся ад анёла, што Хрыстус уваскрос.
Затым усе разам моляцца: Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу… Супольная малітва завяршаецца знакам крыжа. Па інфармацыі сайта
|
|