Пра надвор'е
16.04.2020 08:22
—
Новости Общества
|
Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначаў атмасферны фронт з Балтыкі. Па большай частцы краiны адзначалася ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага. 16 красавіка ў народным календары Мікіта. У гэты дзень прыкмячалі, калі вецер з поўдня дзьме - яравыя добра расці будуць, а калі з поўначы - жыта дажджамі намочыць. Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Горках у 1928 годзе - звыш 12 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 2018 - амаль 25 градусаў цяпла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначаў атмасферны фронт з Балтыкі. Па большай частцы краiны адзначалася ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Заўтра...
|
|