Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.
22 мая ў народным календары - Мікола Веснавы. З Міколам звязваюць з’яўленне камароў, казалі: "Прыйдзе Мікола - высыпле камароў з прыпола". А таксама прыкмячалі: грымоты ўначы - да добрага надвор'я; кветкі дзьмухаўца ўдзень закрытыя - да дажджу, адкрытыя, хаця па небе плывуць хмары, - дажджу не будзе.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Стоўбцах у 1980 годзе - 4 градусы марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Лельчыцах у 2007 - 33 градусы цяпла.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага. 22 мая ў народным календары - Мікола...