Добраўпарадкаванне. Для сябе і для іншых. 21.by

Добраўпарадкаванне. Для сябе і для іншых

02.06.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Думаю, не памылюся, калі скажу, што ўсе любяць, калі побач прыгожа і ўтульна, толькі адны чакаюць, пакуль прыгажосць і ўтульнасць нехта зробіць і навядзе, а другія робяць гэта самі — для сябе і для іншых. Такая адмысловая прыгожая скамейка з парасонікам з’явілася на вуліцы Максіма Горкага насупраць магазіна “Інструмент”: так яго ўладальнікі вырашылі добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю — для сябе і для іншых: і пакупнікоў прывадзіць, і мінакам зрабіць прыемнае. Яно і насамрэч, пасядзець і нават сфатаграфавацца на такім артаб’екце захочацца шмат каму. А той-сёй паглядзіць і сабе нешта падобнае зробіць — ці ў двары, ці таксама каля свайго адміністрацыйнага будынка, прадпрыемства, магазіна. Так і зробіцца прыгожа наўкол — не толькі ў цэнтры гарпасёлка высілкамі ўлады, а і паўсюль, дзе мы жывём і працуем, нашымі агульнымі намаганнямі. Што і казаць — прыгожая рэч атрымалася, добры прыклад, дастойны пераймання. 

Т. ЛУГАВАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Думаю, не памылюся, калі скажу, што ўсе любяць, калі побач прыгожа і ўтульна, толькі адны чакаюць, пакуль прыгажосць і ўтульнасць нехта зробіць і навядзе, а другія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика