«Разам са студэнцкіх гадоў». У віцебскай інфекцыёнцы з розніцай у два тыдні памерлі муж і жонка, дактары
16.06.2020 14:52
—
Новости Общества
|
Два тыдні таму ў Віцебску памёр 62-гадовы выкладчык медуніверсітэта і лор Уладзімір Куніцкі. А ў панядзелак у бальніцы не стала яго жонкі Людмілы. Пра гэта « Людміле Куніцкай было 64 гады. Яна 35 гадоў адпрацавала рэнтгенолагам. Спачатку ў Віцебскай гарадской цэнтральнай клінічнай бальніцы, пасля — у 2-й гарадской палікліцы. Два тыдні таму жанчыну шпіталізавалі ў «інфекцыёнку». 15 чэрвеня яна памёрла. Сваякі кажуць, што ў Людмілы быў каранавірус. Яе муж таксама ляжаў у інфекцыйнай бальніцы з каранавірусам. Калі ва ўніверсітэце калегі і студэнты развітваліся з выкладчыкам, труна была закрытая. Людміла і Уладзімір былі разам са студэнцкіх гадоў — вучыліся ў Віцебскім медуніверсітэце. Пасля жылі ў Оршы: ён працаваў доктарам у медсанчастцы льнокамбіната, яна — выкладчыкам у медвучылішчы. Праз некалькі год вярнуліся ў Віцебск. У дактароў засталіся двое дарослых дзяцей. Дачка пайшла па бацькоўскіх слядах — вывучылася на стаматолага ў Віцебскім медуніверсітэце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два тыдні таму ў Віцебску памёр 62-гадовы выкладчык медуніверсітэта і лор Уладзімір Куніцкі. А ў панядзелак у бальніцы не стала яго жонкі Людмілы. |
|