Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Александр Сонгин поздравил медицинских работников Кореличчины с профессиональным праздником. 21.by

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Александр Сонгин поздравил медицинских работников Кореличчины с профессиональным праздником

19.06.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні прафесійнага свята дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін павіншаваў галоўнага ўрача УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» Алену Майсак і яе калектыў з Днём медыцынскіх работнікаў.

– У Вашай асобе мне хочацца павіншаваць не толькі медработнікаў Карэліцкага раёна, але і ўсіх тых, хто мае дачыненне да гэтага свята. Сёлета дата носіць асаблівы характар, таму важнасць вашай працы ва ўсім свеце ўзрастае ў разы. Свае пажаданні дасылае і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока, якая сёння віншуе вашых калег у Навагрудку.

Вы, медыкі, заўжды ў эпіцэнтры падзей. Вы штодня знаходзіцеся ў зоне рызыкі, але, нягледзячы на гэта, самааддана працуеце і ратуеце чужыя жыцці. Таму мне вельмі хацелася б, каб кожны разумеў, якую трэба мець мужнасць, вытрымку і сілу волі, каб штораніцы прачынацца і ісці на перадавую…

Я ад усёй душы жадаю кожнаму з вас здароўя, цярпення і веры ў лепшае. Вы – прадстаўнікі той прафесіі, якая заўжды была і будзе ў прыярытэце, таму шчыры дзякуй вам, паважаныя медыкі, за такую цяжкую, але, безумоўна, неабходную працу.


Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні прафесійнага свята дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін павіншаваў галоўнага ўрача УАЗ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика