Сям’я Маркоўскіх з Кобрына. На роднай зямлі шчаслівыя. 21.by

Сям’я Маркоўскіх з Кобрына. На роднай зямлі шчаслівыя

20.07.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дом, любімая работа, сям’я, дзе пануюць узаемаразуменне і любоў, мірнае неба над галавою – што яшчэ трэба для шчасця?  У сям’і Максіма і Іны Маркоўскіх усё гэта ёсць, як ёсць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. А яшчэ лёс адарыў маладых бацькоў чатырма сынамі.


Дружная сям’я Маркоўскіх на падвор’і свайго дома.

Ажаніліся, узялі ўчастак пад будаўніцтва дома, – успамінае Максім першыя гады сямейнага жыцця. – Як маладая сям’я  скарысталіся льготным крэдытам. Дапамогу дзяржавы  адчулі і калі нарадзіўся Ілья – наш першынец, цяпер яму ўжо 15.

За ім нарадзіўся Мікалай, зараз яму адзінаццаты год, потым – Сямён, яму – 7.

“Лёгкага хлеба” Маркоўскія не шукаюць. Іна працуе настаўніцай хіміі і біялогіі ў СШ №6 г. Кобрына, Максім – майстрам змены на Кобрынскім хлебазаводзе. Дзяржаўная дапамога, падтрымка бацькоў, уласныя намаганні – фактары, якія садзейнічалі таму, што шматдзетная сям’я зараз пражывае ва ўласным прасторным доме.  Маладыя бацькі марылі пра дзяўчынку, але ў лёса наконт гэтага, відаць, былі свае планы. У выніку 4 гады таму нарадзіўся няўрымслівы Яўген. Цяпер у сям’і цэлых пяць пар мужчынскіх рук. Старэйшыя дзеці дапамагаюць бацькам даглядаць малодшых, уносяць сваю лепту ў хатнюю гаспадарку.

– Мы адразу вырашылі, што ў нас будзе не менш чым трое дзяцей – у нашым разуменні гэта і ёсць сапраўдная сям’я, – расказвае Іна Маркоўская. – У маіх бацькоў таксама нас было трое. У Максіма ёсць сястра. А вось чацвёртае дзіця прынесла новыя адчуванні.

Цяпер, як весела жартуе Іна Маркоўская, свой клас у яе ёсць і на рабоце, і дома. Прафесія педагога дапамагае ёй аптымальна арганізоўваць вольны час сыноў – яны ўжо прывыклі да таго, што мама заўсёды знойдзе ім які-небудзь цікавы і карысны занятак. Ды і бацька,  прынамсі, нязменны ўдзельнік раённых спартыўных спаборніцтваў і інтэлектуальных гульняў, імкнецца далучыць дзяцей да актыўнай дзейнасці. Папулярнымі відамі адпачынку ў сям’і з’яўляюцца паходы, рыбалка, веласіпедныя прагулкі, экскурсіі па цікавых мясцінах. Сёлета сям’я Маркоўскіх заняла другое месца ў анлайн-конкурсе “Шматдзетная сям’я года”. Яны – адна з шматлікіх шматдзетных сямей  Кобрыншчыны, якая разумее, што толькі на адвечных чалавечых каштоўнасцях можна пабудаваць моцную ячэйку грамадства.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота: Дзмітрый БЯЛОЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сям’я Маркоўскіх з Кобрына. На роднай зямлі шчаслівыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика