Теплые слова благодарности прозвучали в Кореличах в адрес медработников района (+видео). 21.by

Теплые слова благодарности прозвучали в Кореличах в адрес медработников района (+видео)

25.07.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24 ліпеня ў райцэнтры шчырыя словы падзякі гучалі ў адрас работнікаў Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Пасля няпростых апошніх месяцаў барацьбы з каранавірусам іх нарэшце сабрала разам святочная нагода.


– Нашы шаноўныя і дарагія медыцынскія работнікі! Так склаліся абставіны, што сёлета ў чэрвені нам не давялося павіншаваць вас належным чынам. Але вашымі намаганнямі эпідэміялагічная абстаноўка ў раёне стабілізавалася. І цяпер мы, прадстаўнікі ўлады, жыхары раёна і пацыенты, радыя магчымасці ў падзяку за вашу плённую і самаадданую працу падарыць вам цудоўныя святочныя імгненні. Прафесія медыка – адна з самых высакародных і неабходных у грамадстве. І мы, карэліччане, ганарымся тым, што ў нас працуюць такія высокакваліфікаваныя спецыялісты. Вы стаіце на варце не проста нашага здароўя, але жыцця. Гэта даказала і сёлетняе выпрабаванне пандэміяй, калі вы ў чарговы раз праявілі мужнасць, цярпенне, вытрымку і, безумоўна, прафесіяналізм, – напачатку ўрачыстасці звярнуўся да герояў дня старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў.

Неацэнны ўнёсак работнікаў сістэмы аховы здароўя раёна падкрэсліла і галоўны ўрач Карэліцкай ЦРБ Алена Майсак:

– Сёння, калі я сустракала вас, паважаныя калегі, перад святочнай праграмай, маё сэрца напаўняла радасць. Бо я бачыла вас не ў звыклай за апошнія месяцы экіпіроўцы, а зноў у прыгожых нарадах, шчаслівых, з адкрытымі тварамі і ўсмешкамі. Я бясконца ўдзячная вам за тое, што, калі ўсё толькі пачыналася ў раёне з каранавірусам, ніхто з вас не пакінуў нашу каманду. Наадварот, мы яшчэ мацней з’ядналіся і сталі надзейнай падтрымкай адзін для аднаго. Сістэма аховы здароўя раёна спрацавала на высокім узроўні, зладжана і бесперабойна. А дзякуючы падтрымцы мясцовага кіраўніцтва, спонсарскай дапамозе арганізацый, устаноў, сельгаспрадпрыемстваў, прафсаюзаў і грамадскіх аб’яднанняў раёна, мы разам змаглі атрымаць не адну перамогу ў змаганні з пандэміяй.



Кульмінацыяй святочнага мерапрыемства “#Дзякуй ад сэрца» стала ўручэнне ва ўрачыстай атмасферы работнікам ЦРБ заслужаных узнагарод.

Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь адзначылі загадчыка тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ Вераніку Звонка.

Ганаровыя граматы Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама ўручылі ўрачу-стаматолагу-тэрапеўту Лукскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Святлане Ялак, фельчару выязной брыгады аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі ЦРБ Мікалаю Саўко, Падзякі начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама – урачу-тэрапеўту тэрапеўтычнага аддзялення Мірскай гарпасялковай бальніцы Алене Талочка, загадчыку тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ Вераніцы Звонка, памочніку ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Лукскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Наталіі Богуш. Таксама ўчастковаму ўрачу-педыятру дзіцячай кансультацыі ЦРБ Таццяне Рудзько аб’явілі Падзяку старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

За шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя Ганаровыя граматы Карэліцкага райвыканкама атрымалі галоўны ўрач райЦГЭ Аляксандр Германюк, урач-аталарынголаг аталарынгалагічнага кабінета райпаліклінікі Аляксандр Князік, медсястра кабінета інфекцыйных захворванняў райпаліклінікі Наталія Талако, урач-фізіятэрапеўт аддзялення рэабілітацыі райпаліклінікі Аляксандр Шашко, Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама – загадчык санітарна-эпідэміялагічнага аддзела райЦГЭ Валянціна Бузюк, урач агульнай практыкі райпаліклінікі Святлана Гародка, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ Вераніка Звонка, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ЦРБ Ганна Кахновіч, медсястра агульнай практыкі райпаліклінікі Таццяна Ляўкевіч, медсястра аталарынгалагічнага кабінета райпаліклінікі Іна Траян, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ЦРБ Віталій Фальтэнберг.

Падрыхтавалі ўзнагароды і ў Карэліцкім раённым Савеце дэпутатаў. Ганаровымі граматамі былі адзначаны ўрач-эндаскапіст райпаліклінікі Алег Бурак, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ЦРБ Сяргей Пляскач, намеснік галоўнага ўрача ЦРБ па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Данута Скварада. Падзячнае пісьмо старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў атрымала медсястра хірургічнага аддзялення ЦРБ Таццяна Зайко.

Ганаровыя граматы былі ўручаны і непасрэдна ад Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы сваім работнікам: вадзіцелям Вячаславу Васюку і Уладзіміру Зубкевічу, загадчыку рэнтген-кабінета Веры Бразоўскай, медсястры-анестэзісту аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Вользе Мінзар, старшай медсястры аперацыйнага блока Жанне Яўсей, старшай медсястры хірургічнага аддзялення Юліі Гурын, рэнтгеналабаранту рэнтген-кабінета Валянціне Сухаравай, рабочаму Сяргею Зайцу.

Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага харчавання таксама адзначыў сваіх карэліцкіх калег: Ганаровай граматай – памочніка ўрача-эпідэміёлага райЦГЭ Таццяну Партоль, Падзячным пісьмом – дэзынфектара райЦГЭ Наталлю Казак.








Падчас эстафеты віншаванняў карэліцкіх медыкаў прайшло і ўручэнне каштоўных падарункаў прафсаюзнага камітэта Карэліцкай ЦРБ. Іх атрымалі 20 работнікаў, сярод якіх – урачы, медсёстры, санітаркі.











Прыемным завяршальным акордам мерапрыемства стаў канцэрт ад работнікаў культуры Карэліччыны.
















Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара, Іны ЛЕЙКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 ліпеня ў райцэнтры шчырыя словы падзякі гучалі ў адрас работнікаў Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Пасля няпростых апошніх месяцаў барацьбы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика