В чем залог успешной торговли? Рассказывает директор ЧТУП «ДалексПрод» Александр Шлык. 21.by

В чем залог успешной торговли? Рассказывает директор ЧТУП «ДалексПрод» Александр Шлык

26.07.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзень работнікаў гандлю – свята, якое датычыцца кожнага з нас. Штодзень мы купляем тыя ці іншыя прадукты харчавання альбо прамысловыя тавары. Але мала хто ведае гісторыю ўзнікнення прафесійнага свята работнікаў гандлю. Яно бярэ пачатак у часы СССР, калі ў адзін дзень ушаноўваліся супрацоўнікі гандлёвай сферы, бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Аднак у 1998 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі Дзень работнікаў гандлю стаў самастойным святам у календары прафесійных дат Беларусі.


Загадчыца магазіна «Мясны куток» Ала Яцук і прадавец Ірына Грыгілевіч

Напярэдадні прафесійнага свята журналіст “Полымя” пагутарыў з дырэктарам прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “ДалексПрод” Аляксандрам Шлыком, які з пачатку 2000-х гадоў працуе на тэрыторыі раёна.

– Канкурэнцыя ў сферы гандлю была і ёсць. Для таго, каб утрымаць сваіх пакупнікоў і прыцягнуць новых, трэба пастаянна пашыраць асартымент тавараў, звяртаючы вялікую ўвагу на якасць прадуктаў харчавання. Неабходна аналізаваць рынак, вывучаць запыты пакупнікоў. Памятаю, калі пачынаў працаваць у сферы гандлю ў Карэлічах, прапанаваў жыхарам раёна малочную прадукцыю ААТ “Белакт”, мясныя вырабы Ваўкавыскага мясакамбіната, якія яшчэ не былі прадстаўлены на паліцах магазінаў райцэнтра. Сёння таксама стараемся здзівіць карэліччан прысмакамі і смачнымі навінкамі, мець сваю “разынку”.

На сённяшні дзень ПГУП “ДалексПрод” прадстаўлена трыма гандлёвымі кропкамі. Гэта магазін “Шанс” на вуліцы 1 Мая, “Мясны куток” на Гагарына і гандлёвы павільён «Изюминка» на Гастэлы.

Па словах Аляксандра Шлыка, пакупнікоў трэба прыцягваць не толькі якаснымі таварамі і прывабнымі цэнамі, але і добразычлівымі адносінамі.

– Менавіта прадавец сустракае, абслугоўвае і выпраўляе пакупніка. Ці з’явіцца ў чалавека жаданне яшчэ раз наведаць магазін, у большай ступені залежыць ад культуры абслугоўвання, – расказвае Аляксандр Шлык. – У гэтым плане нам пашанцавала. У кожнай з трох гандлёвых кропак працуюць адказныя і ветлівыя прадаўцы.

І сапраўды, у “Мясным кутку” кожнаму пакупніку заўсёды рады. Загадчыца магазіна Ала Яцук, прадаўцы Вікторыя Раскалоценка і Ірына Грыгілевіч маюць шматгадовы стаж работы ў сферы гандлю. Усе яны ўладкаваліся на працу ў магазін яшчэ ў 2009 годзе. З таго часу згуртаванай камандай забяспечваюць карэліччан якаснымі прадуктамі харчавання.

– Я з дзяцінства марыла стаць прадаўцом, – прызнаецца Ала Яцук. – Мая маці працавала ў сферы гандлю. Таму я шмат ведала аб гэтай прафесіі. Мы працуем з праверанымі часам пастаўшчыкамі, прадукцыя якіх карыстаецца попытам у карэліччан. У нашым магазіне заўсёды шырокі асартымент хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. Да таго ж на свята альбо ўрачыстасць кожны жадаючы можа заказаць торт. Нямала ў нас пакупнікоў, якія гадамі застаюцца вернымі нашай гандлёвай кропцы. Густы і перавагі многіх з іх мы ўжо вывучылі. Часам, зойдзе ў магазін адзін з пастаянных кліентаў, а рука ўжо цягнецца за тым ці іншым таварам. Вельмі важна, прапанаваць пакупніку альтэрнатыву, калі ў наяўнасці няма якога-небудзь прадукта. Зразумела, ад таваразвароту і выручкі залежыць і наш заробак. Прыемна, калі парэкамендуеш чалавеку той ці іншы прадукт, а на наступны дзень ён прыходзіць і выказвае словы падзякі. Штодзень абслугоўваем каля 400 пакупнікоў, і спадзяёмся, што кожны з іх набывае ў “Мясным кутку” не толькі якасныя прадукты, але і добры настрой.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень работнікаў гандлю – свята, якое датычыцца кожнага з нас. Штодзень мы купляем тыя ці іншыя прадукты харчавання альбо прамысловыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика