Майстар па кубiку
01.09.2009
—
Новости Спорта
|
Першы этап прайшла толькi Азаранка У Нью-Ёрку стартаваў адкрыты чэмпiянат ЗША па тэнiсе — US Open. Вiкторыя Азаранка (8 нумар сусветнага рэйтынгу) у першым матчы абыграла румынку Аляксандру Дулгеру — 6:1, 6:1. Анастасiя Якiмава выбыла з адзiночнага разраду, саступiўшы ў першым крузе амерыканцы Ване Кiнг. У першым сэце пры лiку 2:1 на карысць амерыканскай тэнiсiсткi наша суайчыннiца не змагла прадоўжыць гульню. Таксама з адзiночнага разраду пасля першага круга выбыла Вольга Гаварцова, якая саступiла прадстаўнiцы Індыi Санi Мiрзе — 2:6, 6:3, 3:6. У Барысаве вызначылiся цёзкi Вынiкам вячэрняга матчу ў панядзелак у Барысаве памiж двума флагманамi беларускага футбола — цяперашнiм i былым — стала баявая нiчыя. На гол мiнскага дынамаўца Сяргея Кiсляка з пенальцi дакладным ударам напрыканцы матча адказаў лепшы бамбардзiр чэмпiянату краiны Сяргей Крывец. У вынiку пасля 17 тураў БАТЭ мае ў актыве 38 ачкоў, следам iдзе з 28 ачкамi тройка "Нафтан", "Шахцёр" i "Дынама" (Мiнск). Майстар па кубiку Беларускi студэнт Анатоль Кiм заняў першае месца на мiжнародных спаборнiцтвах у Санкт-Пецярбургу па спiдкубiнгу (хуткаснай зборцы кубiка Рубiка) у намiнацыi "зборка адной рукой". У афiцыйным мiжнародным турнiры Saint Petersburg Open 2009 прынялi ўдзел больш за 40 чалавек з Беларусi, Расii i Ўкраiны. У праграму былi заяўленыя 12 намiнацый. У намiнацыi "зборка кубiка Рубiка 3х3 адной рукой" чэмпiён Беларусi Анатоль Кiм заняў першае месца з вынiкам 27 сек. У намiнацыi "магiя Рубiка" ён таксама заняў першае месца з вынiкам 1,66 сек. У падарунак ад арганiзатараў Анатоль атрымаў новую галаваломку Эрна Рубiка "Шарык Рубiка". Баскетбалiсты згуляюць з Грузiяй Баскетбалiсты зборнай Беларусi ў плэй-оф чэмпiянату Еўропы сустрэнуцца з камандай Грузii. Першы матч за права выступiць у наступным сезоне ў найвышэйшым дывiзiёне беларусы правядуць 5 верасня ў Магiлёве, а 9 згуляюць у Тбiлiсi. У апошнiм матчы групавога турнiру наша каманда абыграла зборную Кiпра — 77:70. |