Юрый Пунтус стаў галоўным трэнерам брэсцкага "Дынама". 21.by

Юрый Пунтус стаў галоўным трэнерам брэсцкага "Дынама"

17.09.2009 17:37 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 верасня кіраўніцтва брэсцкага “Дынама” падпісала кантракт з Юрыем Пунтусам, які з гэтага часу будзе кіраваць камандай у якасці галоўнага трэнера.

Кантракт вядомага ў Беларусі спецыяліста прадугледжвае супрацоўніцтва да канца 2012 года.

Перад камандай Пунтус паставіў самыя амбіцыйныя планы: не толькі змагацца з наступнага сезону выключна за прызавую тройку, але і сёлета не засяроджвацца на выжыванні, а арыентавацца на імкненні да медальных вяршыняў, перадае афіцыйны сайт брэсцкага “Дынама”.

На дадзены момант каманда займае 11-е месца з 14 каманд. Тым часам, МТЗ-РІПА, з якога Пунтус сышоў некалькі тыдняў таму па-ранейшаму застаецца на перадапошнім месцы і рызыкуе пакінуць вышэйшую лігу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тым часам, МТЗ-РІПА, з якога Пунтус сышоў некалькі тыдняў таму па-ранейшаму застаецца на перадапошнім месцы і рызыкуе пакінуць вышэйшую лігу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика