ПРОСТА АБ ПРОСТЫМ. 21.by

ПРОСТА АБ ПРОСТЫМ

13.10.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ацыянальная футбольная зборная Беларусi правяла апошнюю хатнюю гульню ў адборачным цыкле да чэмпiянату свету-2010 у ПАР. У супрацьстаяннi з камандай Казахстана нашы хлопцы ўпэўнена перамаглi 4:0. Гэтымi двума сказамi можна сцiпла распавесцi пра тое, што адбывалася на полi стадыёна "Брэсцкага" ў горадзе над Бугам. Але толькi англiчане лiчаць, што самае прыгожае ў футболе — гэта лiк на табло. Нам жа да сэраў з туманнага вострава далёка, так паспрабуем больш падрабязна рассмакаваць суботнюю гульню.

Спачатку аб яе прапiсцы. Кiруючыся прынцыпам "зборную павiнны пабачыць па ўсёй краiне", гер Штанге актыўна вывучае беларускiя абласныя цэнтры. I калi першая такая спроба адгукнулася паразай ад Люксембурга ў Гомелi, то заходнiя рубяжы — Гродна i Брэст — сталi шчаслiвымi не толькi для нямецкага трэнера, але i для ўсiх нас. Ды i, шчыра кажучы, наўрад цi сталiчны "Дынама" змог бы запоўнiцца на 100% — узровень супернiка не той.

А беларусы працягвалi цiснуць. Асноўная пагроза зыходзiла ад вышэйназваных форвардаў, а таксама iнсайдаў — Калачова (на фота)справа i Бардачова злева. З'яўленне Максiма на левым фланзе паўабароны — чарговы сюрпрыз Бернда Штанге. Абаронца БАТЭ быў падняты па вертыкалi ўверх i сапраўды раскрыў новыя гранi свайго таленту. Яго дрыблiнг раз за разам пакiдаў казахскiх футбалiстаў нi з чым. Менавiта Бардачоў распачаў лiк: падача Калачова, скiдка Верхаўцова — i Максiм пры адсутнасцi ў радыусе добрых трох метраў вакол сябе супернiкаў магутным ударам левай ледзьве не парваў сетку. Трэба было бачыць i чуць трыбуны ў гэты момант! Адвыклыя ад вялiкага футбола брэсцкiя заўзятары паднялi ўзровень дэцыбел на стадыёне да неверагодных вышыняў. А фанацкi сектар парадаваў чарговым актуальным банэрам: выява спiдометра са стрэлкай на лiчбе 80 i надпiс "Цiснi яшчэ!" былi звернуты да капiтана беларускай каманды Аляксандра Кульчыя. У гэты дзень паўабаронца праводзiў сваю юбiлейную, васьмiдзясятую, гульню ў майцы зборнай, дагнаўшы па гэтым паказчыку лiдара Сяргея Гурэнку. Ужо заўтра на полi легендарнага "Уэмблi" Аляксандр мае шанец усталяваць абсалютны рэкорд.

Другая палова стала працягам першай, у тым плане, што нiчога не змянiлася — атакавалi толькi беларусы, а Жаўноў мёрз у адзiноце. У самай сярэдзiне другога тайма Калачоў проста выдатным ударам метраў з трыццацi павялiчыў перавагу нашай каманды. Ён жа на трэцяй дадатковай хвiлiне пасля перадачы Вiталя Радзiвонава паставiў кропку. Тым самым Цiмафей пацвердзiў рэпутацыю злога генiя зборнай Казахстана — першага красавiка пры першай сустрэчы гэтых супернiкаў у Алма-Аце на рахунку прадстаўнiка самарскiх "Крылаў Саветаў" таксама дубль. Ну, а памiж галамi Калачова адзначыўся i Ковель, якi выйшаў на замену. Адзначыўся, трэба сказаць, абсалютна ў сваiм стылi: на хуткасцi абышоў абаронцаў, працiснуў iх i без праблем прабiў Мокiна.

Вынiкi ўсяго адборачнага турнiру падводзiць рана, паглядзiм, што пакажа каманда Штанге заўтра ў Лондане. Пакуль толькi можна канстатаваць, што аб'ектыўна слабейшых супернiкаў мы навучылiся перамагаць эфектна i эфектыўна. Цяпер трэба iмкнуцца да наступнай ступенi — набiраць ачкi ў змаганнi з мацнейшымi. Добрым прыкладам для нас можа стаць каманда Украiны. Усе добра бачылi, што нi ў Кiеве, нi ў Мiнску беларусы iм нi ў чым не саступалi, часам нават выглядалi лепш, але мы так i застанёмся на чацвёртым радку ў групе, а ўкраiнцы пасля перамогi над Англiяй амаль дакладна працягнуць барацьбу за пападанне ў Афрыку...

Яўген ВАРАКСА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ацыянальная футбольная зборная Беларусi правяла апошнюю хатнюю гульню ў адборачным цыкле да чэмпiянату свету-2010 у ПАР. У супрацьстаяннi з камандай Казахстана нашы хлопцы ўпэўнена перамаглi 4:0. Гэтымi двума сказамi можна сцiпла распавесцi пра тое, што адбывалася на полi стадыёна "Брэсцкага" ў горадзе над Бугам. Але толькi англiчане лiчаць, што самае прыгожае ў футболе — гэта лiк на табло. Нам жа да сэраў з туманнага вострава далёка, так паспрабуем больш падрабязна рассмакаваць суботнюю гульню.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика