«Белшына» вярнулася
18.10.2009 11:17
—
Новости Спорта
|
Бабруйская «Белшына» датэрмінова выйграла чэмпіянат Беларусі ў першай лізе і заваявала адзіную пуцёўку ў вышэйшы дывізіён. Гэта стала фактам пасля суботняй перамогі бабруйскага клуба над светлагорскім «Хімікам» – 4:1, асноўны канкурэнт «Белшыны» пінская «Хваля» саступіла ў Нясвіжы тамтэйшаму «Верасу» – 0:1. За два туры да сканчэння чэмпіянату ў першай лізе «Белшына» стала недасягальнай для канкурэнтаў. У клуба 58 балаў, у «Хвалі» – 51. З вышэйшай лігі сёлета, як і летась, вываліцца тры клубы. «Смаргонь» аформіла тую мала пачэсную пуцёўку ў суботу дэ-юрэ. Хоць мала хто сумняваўся яшчэ ў ліпені. *** «Белшына» з 1993 па 2004 гг. і ў 2006 г. выступала ў вышэйшай лізе. Чэмпіён Беларусі 2001 года, сярэбраны прызёр 1997 г., бронзавы 1996 і 1998 гадоў, яшчэ тройчы каманда брала Кубак Беларусі (1997, 1999, 2001). У сёлетнм розыгрышы Кубка клуб дайшоў пакуль да 1/8 фіналу, дзе 11 і 15 лістапада згуляе з салігорскім «Шахцёрам». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бабруйская «Белшына» датэрмінова выйграла чэмпіянат Беларусі ў першай лізе і заваявала адзіную пуцёўку ў вышэйшы дывізіён.
|
|