БАТЭ атрымаў 18-ю перамогу ў чэмпіянаце
18.10.2009 17:32
—
Новости Спорта
|
У суботу і нядзелю прайшлі матчы 23-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У нядзелю барысаўскі БАТЭ перамог у Салігорску тамтэйшы «Шахцёр» –1:0. На 69-й хвіліне адзін гол у сустрэчы забіў Павел Няхайчык. Гэта 18-я перамога БАТЭ у гэтым чэмпіянаце. Клуб у мінулым туры датэрмінова заваяваў у шосты раз (чацверты раз запар) залатыя медалі першынства. Мінскае «Дынама» перамагло сёння на стадыёне «Трактар» МТЗ-РІПА – 2:0. Наваполацкі «Нафтан» перамог «Нёман» – 2:0. «Дынама», каб заваяваць срэбра, дастаткова ў трох пазасталых турах максімум набраць чатыры балы. Чатыры матчы прайшлі ў суботу: Дняпро – Дынама Брэст – 0:0 БАТЭ – 56, Дынама – 43, Дняпро – 37, Тарпеда, Шахцёр, Нафтан – 35, Дынама Брэст – 32, МТЗ, Гомель, Нёман, Віцебск – 28, Мінск – 27, Граніт – 22, Смаргонь – 13. «Смаргонь» страціла нават тэарэтычныя шанцы, каб застацца ў вышэйшай лізе. А наогул эліту пакіне тры клубы. На наступны год у вышэйшую лігу выйшла бабруйская «Белшына», што датэрмінова выйграла чэмпіянат у першай лізе. Да канца чэмпіянату ў вышэйшай лізе засталіся тры туры, наступны пройдзе 24-25 кастрычніка. *** Нагадаем, што ў чацвер, 22 кастрычніка, БАТЭ у Мінску згуляе матч 3-га туру групавога турніру Лігі Еўропы. Супернікам будзе афінскі АЕК. Пачатак матчу а 20-й. Сёння АЕК сустракаецца ўвечары ў матчы чэмпіянату Грэцыі з аўтсайдэрам – клубам «Пантракікас». Што да Лігі Еўропы, то ў нашай групе такое становішча: Эвертан – 6, АЕК – 3, Бенфіка – 3, БАТЭ – 0. БАТЭ прайграў у Лісабоне «Бенфіцы» – 0:2, і дома «Эвертану» – 1:2, АЕК у Ліверпулі быў разгромлены «Эвертанам» – 0:4 ды выйграў у Афінах у «Бенфікі» – 1:0. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу і нядзелю прайшлі матчы 23-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
|
|