Згуляем з Чарнагорыяй. 21.by

Згуляем з Чарнагорыяй

31.10.2009 01:27 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паміж Беларускай федэрацыяй футболу і футбольнай асацыяцыяй Чарнагорыі дасягнута дамоўленасць аб правядзенні 18 лістапада ў горадзе Падгорыца таварыскага матчу з удзелам нацыянальных зборных гэтых краін,

паведамляе Прессбол са спасылкай на сайт БФФ.

***

Зборная Чарнагорыі (саманазва – Храбрыя сокалы) была створана пасля абвяшчэння незалежнасці краю ад Сербіі (2006), першы матч згуляла са зборнай Венгрыі 24 сакавіка 2007 г., выйграўшы з лікам 2:1.

Адзіны адборачны турнір - гэта сёлетні адбор да чэмпіянату свету 2010 года, дзе чарнагорцы ў 8-й групе трапілі да зборных Італіі (выйшла на чэмпіянат свету), Ірландыі (стыкавыя матчы), Балгарыі, Кіпра, Грузіі.

Каманда заняла 5-е месца з 9 баламі

(адна перамога над Грузіяй, шэсць нічыіх і тры паразы: дзве ад Італіі, адна ад Балгарыі, баланс мячоў 9—14). Столькі ж балаў набраў Кіпр, але ён абышоў Чарнагорыю ў табліцу за кошт лепшай розніцы прапушчаных мячоў.

Зборная Беларусі завяршыла свой адборачны турнір у сваёй групе на 4-м месцы з 13 баламі.

Самы вядомы цяпер чарнагорскі футбаліст - Мірка Вучыніч, што гуляе за італьянскую «Рому». Стэван Ёвеціч гуляе за «Фіярэнціну», Сіман Вукчэвіч - за лісабонскі «Спортынг». На слыху таксама Нікола Дрынчыч з пермскага "Амкара".

Трэніруе зборную Чарнагорыі Зоран Філіповіч.

Легендарны Прэдраг Міятавіч - таксама чарнагорац.

***

Рэйтынг Чарнагорыі ў ФІФА па стане на кастрычнік 2009 г. – 75-ты радок, у Беларусі - 73-е месца.

Зборная Чарнагорыі гуляе на стадыёне «Пад Горыцам», што змяшчае 17 тыс. гледачоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паміж Беларускай федэрацыяй футболу і футбольнай асацыяцыяй Чарнагорыі дасягнута дамоўленасць аб правядзенні 18 лістапада ў горадзе Падгорыца таварыскага матчу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика