Беларусь супраць Латвіі
01.11.2009 10:52
—
Новости Спорта
|
Сёння: хакейны матч «Дынама» Мінск — «Дынама» Рыга. Мінскія дынамаўцы — зараз клуб трэніруе Аляксандр Андрыеўскі, што прыйшоў на змену адпраўленаму на мінулым тыдні ў адстаўку Глену Хэнлану — атрымалі дзве перамогі запар, спачатку ў гасцях разбілі маскоўскае «Дынама» (5:1), а ў пятніцу ў Мінску — ЦСКА (2:1). У Заходняй канферэнцыі Кантынентальнай хакейнай мінчукі знаходзяцца на 9‑е месцы за адзін пункт ад зоны плей‑оф (у нашых — 26 балаў). Рыжане ідуць 10‑мі (20 балаў), але маюць на гульню болей. Праўда, у мінулым туры латвійскі клуб разбіў лідэра Заходняй канферэнцыі санкт‑пецярбурскае СКА — 4:1. «Дынама» Мінск — «Дынама» Рыга. Нядзеля, 1 лістапада, 17:00. Палац спорту (Пераможцаў, 4), білеты па 10 000, 20 000, 30 000 рублёў. Матч будзе паказаны ў жывым эфіры на тэлеканале «Лад». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння: хакейны матч «Дынама» Мінск — «Дынама» Рыга.
|
|