Усё вырашыцца ў наступную нядзелю
01.11.2009 16:06
—
Новости Спорта
|
Сёння, 1 лістапада, прайшлі матчы перадапошняга, 25‑га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Яны прынеслі наступныя вынікі.
Пасля 25-ці тураў: БАТЭ — 59, Дынама Мінск — 47, Дняпро — 40, Нафтан, Шахцёр — 38, Тарпеда Жодзіна — 37, Дынама Брэст — 35, Нёман — 34, Мінск — 33, Віцебск — 31, МТЗ, Гомель — 29, Граніт — 22, Смаргонь — 15. БАТЭ і мінскае «Дынама» датэрмінова заваявалі залатыя і сярэбраныя медалі нацыянальнага першынства. «Смаргонь» і «Граніт» датэрмінова вылецелі ў першую лігу. На бронзавыя медалі прэтэндуюць «Дняпро», «Нафтан», «Шахцёр». На адзіную пуцёўку на вылет з вышэйшай лігі «Віцебск», МТЗ, «Гомель». На наступны год у чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе выступіць 12 камандаў. Адзіную пуцёўку заваявала сабе бабруйская «Белшына», што была чэмпіёнам краіны ў 2001 г. Апошні тур пройдзе 8 лістапада (нядзеля). У ім згуляюць: «Віцебск» — МТЗ, БАТЭ — «Гомель», «Граніт» — «Шахцёр»,«Дынама» Мінск — «Дняпро», «Дынама» Брэст — «Нафтан», «Нёман» — «Тарпеда», «Смаргонь» — «Мінск». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 1 лістапада, прайшлі матчы перадапошняга, 25‑гу тура, чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
|
|