Уладзімір Навумаў: У Мінску Хэнлан зарабляў столькі, колькі ні разу дагэтуль у сваёй трэнерскай кар'еры. 21.by

Уладзімір Навумаў: У Мінску Хэнлан зарабляў столькі, колькі ні разу дагэтуль у сваёй трэнерскай кар'еры

03.11.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Шчыра кажучы, не зусім разумеў, як мы будзем працягваць цесна ўзаемадзейнічаць. Праблема пачалася не тыдзень-паўтара таму з адстаўкай Хэнлана з пасады трэнера "Дынама". Проста шчырасць, якая раней суправаджала нашу працу і адносіны, кудысьці знікла", — заявіў Навумаў у інтэрв'ю сайту мінскага "Дынама" і газеце "Прессбол".

"Я яму проста сказаў, што ён не мае рацыі. Альбо трэба было адмаўляцца на мінулым тыдні, калі для гэтага былі ўсе падставы, альбо, пагадзіўшыся застацца, ужо ісці да канца. Прынамсі, не кідаць справу за дзень да выезду каманды на Кубак Палесся", — сказаў Навумаў.

Паводле яго слоў, Хэнлан у Мінску "зарабляў столькі, колькі ні разу дагэтуль у сваёй трэнерскай кар'еры". "І што ў выніку? Дзе наша моладзь? Мы ж губляем Развадоўскага, Корабава, Дзямкова. Крыкам крычаў, просячы звярнуць увагу на Шынкевіча, асабліва з прычыны дэфіцыту абаронцаў у зборнай, — нуль рэакцыі, — зазначыў Навумаў. — У выніку стала відавочна, што мы будуем зусім не тое, што планавалася і абмяркоўвалася з самага пачатку, а ганяемся за Палфі і Нюландэрам. І згубілася гэтая стратэгія не сёння. Славутыя хэнланаўскія лозунгі, якія раней заводзілі зборную, цяпер друкаваліся на канцылярскім аркушы і вешаліся ў прыбіральні, дзе чалавеку нядрэнна б ад іх адпачыць. І шырока разрэкламаваныя штрафы за непавагу да клубнай майкі былі забыты праз два тыдні разам з паперкай, якая пагражала санкцыямі за гэта".

Для Навумава "было дзіўным чуць ад яго [Хэнлана],  што, маўляў, ён сам не прасіў аб адстаўцы". "Як жа не, калі за 10 дзён да таго, як на адбылася, ён ужо свае рэчы з кабінета вынес!" — заявіў кіраўнік ФХРБ.

Навумаў "прыйшоў да дакладнай высновы: ёсць псіхалогія славяніна і псіхалогія паўночнага амерыканца, і часам яны цяжка сумяшчаюцца". "Спадзяваўся, што, папрацаваўшы ў Фінляндыі, Глен стаў большым еўрапейцам, але гэтага не здарылася", — сказаў кіраўнік федэрацыі.

Паводле слоў Навумава, такога самаахвярнага хакея, як у пераможных гульнях з ЦСКА, дынамаўцамі Масквы і Рыгі, ён у хэнланаўскім "Дынама" не бачыў. "На адной волі перамагаць з матчу ў матч не будзеш. Але упэўнены, што з гэтым складам і такім падыходам "Дынама" здольнае выканаць задачу на сезон, нягледзячы ні на якія ўзрушэнні", — мяркуе Навумаў.

З кандыдатурай новага галоўнага трэнера зборнай ён плануе вызначыцца да 1 снежня. "На працягу найбліжэйшых дзесяці дзён мы вызначымся з колам кандыдатаў з дзесятка спецыялістаў. Самае цяжкае потым будзе не памыліцца з выбарам. Прапаноў хапае: са Славакіі, Чэхіі, Фінляндыі, Расіі", — паведаміў Навумаў.

Аляксандр Андрыеўскі, які ўзначаліў "Дынама" пасля звальнення Хэнлана, не павязе зборную на Алімпіяду — "пакуль яму ўсё-такі рана". "Я бачу, з якой цяжкасцю ён уваходзіць у рытм КХЛ, а Алімпіяда — гэта яшчэ больш высокі ўзровень. Будзем імкнуцца, наколькі гэта магчыма, выканаць прынцып паступовасці. Па-першае, Уладзімір Юрзінаў-старэйшы пагадзіўся аказваць нам кансультатыўныя паслугі. Заўтра да "Дынама" далучыцца Антоненка, аб пераходзе якога ўдалося дамовіцца з "Аўтамабілістам". Калі б не пазіцыя Хэнлана, які з-за нейкіх прычын адмовіўся ад паслуг Алега летам, ён ужо быў бы ў "Дынама", — сказаў кіраўнік ФХРБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для старшыні Федэрацыі хакея Уладзіміра Навумава адстаўка Глена Хэнлана з пасады галоўнага трэнера зборнай, якая мела месца 2 лістапада, не была нечаканасцю.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика