Малафееў шмат даў камандзе ў духоўным плане, чытаў вершы, байкі, цытаваў філосафаў
06.11.2009 10:05
—
Новости Спорта
|
«Дынама» (Санкт-Пецярбург), якое трэніруе беларускі спецыяліст Эдуард Васільевіч Малафееў, заняло першае месца ў дывізіёне «Захад» другой лігі і выйшла ў першую лігу чэмпіянату Расіі. Вось што распавёў капітан каманды Дзмітры Давыдаў: «Эдуард Васільевіч Малафееў шмат даў камандзе ў духоўным плане. Чытаў вершы, байкі, цытаваў філосафаў. Тлумачыў: «Калі ты будзеш сумленным чалавекам, то і футбалістам стане добрым». Здараліся нават такія ўстаноўкі: Малафееў прачытаў верш, назваў склад – і ў бой! І каманда перамагала!» Пры гэтым Малафееву было прапанавана працягнуць супрацоўніцтва, але адказу ён не даў. Эдуард Васільевіч кажа: «Хутчэй за ўсё, у Пецярбургу не застануся на наступны сезон. Я мяне вялікія праблемы ў сям’і. Жонка хварэе, дый я сам ужо не малады для шматлікіх пераездаў. Буду думаць далей», паведамляе Нагадаем, што гэта не першы поспех беларускага трэнера ў гэтым сезоне ў Расіі. Ігар Крывушэнка вывеў «Сібір» (Новасібірск) у расійскую прэм’ер-лігу. У першынстве першага дывізіёна клуб занў 2-е месца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Дынама» (Санкт-Пецярбург), якое трэніруе беларускі спецыяліст Эдуард Васільевіч Малафееў, заняло першае месца ў дывізіёне «Захад» другой лігі і выйшла ў першую лігу чэмпіянату Расіі. |
|