«Ківі» прабіліся на чэмпіянат свету па футболе. 21.by

«Ківі» прабіліся на чэмпіянат свету па футболе

14.11.2009 13:00 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зборная Новай Зеландыі прабілася на чэмпіянат свету па футболе, што пройдзе летам 2010 года ў Паўднёвай Афрыцы.

У другім стыкавым матчы яна перамагла 5-ю каманду Азіі – зборную Бахрэйна з лікам 1:0.

Гульня прайшла 14 лістапада ў Велінгтане. Адзіны мяч на рахунку Роры Фэлан, што выступае за клуб другога англійскага дывізіёна «Плімут Аргайл».

У першым матчы ў Бахрэйне месяц таму была зафіксавана нічыя – 0:0.

«Ківі» – так называюць зборную Новай Зеландыі – аднойчы выступалі на чэмпіянаце свету, гэта было ў далёкім 1982 г. у Іспаніі.

Тады новазеландцы гулялі ў адной групе са зборнымі СССР, Бразіліі і Шатландыі і прайгралі ўсе матчы.

Сёння пройдуць яшчэ пяць стыкавых матчаў за права выступіць у Паўдневай Афрыцы,

а таксама вызначацца дзве ці тры каманды групавога турніру ў Афрыцы (можа стацца так, што зборным Егіпта і Алжыра давядзецца правесці паміж сабой стыкавы матч).

Увага аматараў футболу на постсавецкай прасторы будзе прыкутая да двух паядынкаў:

Расія – Славенія (пачатак а 18-й) і Грэцыя – Украіна (пачатак а 20-й).

Сёння таксама згуляюць: Ірландыя – Францыя (22:00) і Партугалія – Боснія (22:30).

А 4-й раніцы пачнецца матч Коста-Рыка – Уругвай (за пуцёўку на Кубак свету спрачаюцца 4-я зборная Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі з 5-й зборнай Паўднёвай Амерыкі).

Канал АНТ будзе паказваць у жывым эфіры матч Расія – Славенія,

на канале «Еўраспорт» апоўначы – агляд асноўных матчаў, за выняткам гульні Коста-Рыка – Уругвай.

Матчы ў адказ пройдуць 18 лістапада.

Пуцёўкі на чэмпіянат свету па футболе — 2010 па стане на суботу 14 лістапада (12:00) забраніравалі 24 зборныя з 32-х:

Паўднёва‑Афрыканская Рэспубліка (як арганізатар),

Еўропа: Англія, Данія, Галандыя, Іспанія, Італія, Германія, Славакія, Сербія, Швейцарыя.

Азія: Японія, КНДР, Рэспубліка Карэя, Аўстралія.

Афрыка: Гана, Кот Д"Івуар.

Паўднёвая Амерыка: Бразілія, Парагвай, Чылі, Аргентына.

КОНКАКАФ: Мексіка, ЗША, Гандурас.

Акіянія: Новая Зеландыя.

***

У суботу пройдзе шэраг таварыскіх матчаў.

Зборная Беларусі правядзе гасцявы матч з Саудаўскай Аравіяй. У пятніцу ў гульні другіх зборных беларусы прайгралі – 1:2.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння пройдуць яшчэ пяць стыкавых матчаў за права выступіць летам 2010 года ў Паўднёвай Афрыцы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика