Сёння вызначацца ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе
18.11.2009 10:55
—
Новости Спорта
|
У сераду пройдуць матчы ў адказ плей-оф адборачнага турніру да чэмпіянату свету па футболе—2010. 26 з 32-х зборных ужо вызначыліся, засталося разыграць шэсць пуцёвак: чатыры ў Еўропе, адну ў Лацінскай Амерыцы, адну ў Афрыцы. Чатыры стыкавыя матчы пройдуць у Еўропе. Першым пачнецца матч ва украінскім Данецку, дзе зборная Украіны згуляе з чэмпіёнам Еўропы 2004 г. зборнай Грэцыі (пачатак а 20-й). У суботу, 14 лістапада, у першым матчы ў Афінах была зафіксавана нічыя 0:0, і цяпер украінцам дастаткова перамагчы з любым лікам. Зрэшты і грэкам дастаткова згуляць выніковую нічыю з любым лікам (г.зн, 1:1, 2:2 і далей). У Марыборы згуляюць зборныя Славеніі і Расіі (21:45). Першы матч у Маскве завершыўся перамогай Расіі – 2:1. Матч Славенія – Расія пакажа ў жывым эфіры канал АНТ. У Зеніцы зборная Босніі прымае Партугалію (першы матч выйграла Партугаліі пры дапамозе штангаў і бэлькі сваёй брамы брамы – 1:0), пачатак сённяшняга матчу ў 21:45. У Парыжы Францыя гуляе з Ірландыяй (22:00). У першым матчы французы ў Дубліне на «Кроўк Парк» перамаглі 1:0, дзякуючы хутчэй рыкашэту ад Сэнт-Леджэра, чым трапнаму ўдару Нікаля Анэлька. У мінулую суботу не вызначыўся апошні кандыдат ад Афрыкі, зборныя Алжыра і Егіпта набралі аднолькавую колькасць балаў і дадатковых паказчыкаў у сваёй групе, і цяпер паміж імі будзе праведзены дадатковы матч. Гульня пройдзе сёння ў Судане (19:30). Глыбокай ноччу (ці раніцай 19 лістапада) вызначыцца апошні ўдзельнік мундыяля. Зборная Уругвая ў Монтэвідэа згуляе з Коста-Рыкай. У першым матчы ў гасцях уладальнік самага перша Кубка Свету (1930 г.) зборная Уругвая перамагла ў гасцях 1:0. Пуцёўкі на чэмпіянат свету па футболе — 2010 па стане забраніравалі 26 зборных з 32-х: Паўднёва‑Афрыканская Рэспубліка (як арганізатар), Еўропа: Англія, Данія, Галандыя, Іспанія, Італія, Германія, Славакія, Сербія, Швейцарыя. Азія: Японія, КНДР, Рэспубліка Карэя, Аўстралія. Афрыка: Гана, Кот Д’Івуар, Камерун, Нігерыя. Паўднёвая Амерыка: Бразілія, Парагвай, Чылі, Аргенціна. КОНКАКАФ: Мексіка, ЗША, Гандурас. Акіянія: Новая Зеландыя. Зборная Беларусі сёння ў Падгорыцы правядзе таварыскую сустрэчу з Чарнагорыяй (пачатак матчу а 18-й). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду пройдуць матчы ў адказ плей-оф адборачнага турніру да чэмпіянату свету па футболе—2010.26 з 32-х зборных ужо вызначыліся, засталося разыграць шэсць пуцёвак:... |
|