Прэм’ер Славеніі пачысціў буцы гульцам сваёй зборнай. 21.by

Прэм’ер Славеніі пачысціў буцы гульцам сваёй зборнай

19.11.2009 15:10 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пасля перамогі зборнай Славеніі над Расіяй у матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету‑2010 (1:0) прэм’ер‑міністр гэтай альпійска-балканскай краіны Борут Пахар стрымаў слова і пачысціў буцы славенскіх футбалістаў.

Такое абяцанне (што Славенія пераможа і трапіць на чэмпіянат свету) ён даў напярэдадні першай стыкавай сустрэчы, якая прайшла ў Маскве 14 лістапада і скончылася перамогай расіян з лікам 2:1.

«Я толькі што пачысціў буцы гульцоў, — сказаў Пахар у інтэрв’ю славенскаму тэлебачанню адразу ж пасля выхаду з распранальні зборнай. — Праўда, не ўпэўнены, што зрабіў гэта якасна».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля перамогі зборнай Славеніі над Расіяй у матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету‑2010 (1:0) прэм’ер‑міністр гэтай альпійска-балканскай краіны Борут...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика