Алiмпiйскiм чэмпiёнам пенсiйнага ўзросту ў Беларусi штомесяц будзе выплачвацца дзяржстыпендыя
20.11.2009
—
Новости Спорта
|
У мэтах стымулявання дасягнення высокiх рэзультатаў беларускiмi спартсменамi на Алiмпiйскiх гульнях у Беларусi заснавана штомесячная дзяржаўная стыпендыя алiмпiйскiм чэмпiёнам, якiя дасягнулi пенсiйнага ўзросту. Адпаведны ўказ Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 17 лiстапада. Стыпендыя будзе складаць 300 працэнтаў найбольшай велiчынi бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва, зацверджанага ўрадам, за два апошнiя кварталы (цяпер бюджэт пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва складае 250 тыс. 070). Яна будзе назначацца грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, што пастаянна пражываюць на тэрыторыi нашай краiны, якiя, выступаючы ў складзе нацыянальных i зборных камандаў Беларусi або былога СССР па вiдах спорту, заваявалi залатыя медалi на Алiмпiйскiх гульнях, пры дасягненнi мужчынамi ўзросту 60 гадоў, жанчынамi — 55 гадоў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мэтах стымулявання дасягнення высокiх рэзультатаў беларускiмi спартсменамi на Алiмпiйскiх гульнях у Беларусi заснавана штомесячная дзяржаўная стыпендыя алiмпiйскiм чэмпiёнам, якiя дасягнулi пенсiйнага ўзросту. Адпаведны ўказ Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 17 лiстапада. |
|