Судны дзень для Штанге
24.11.2009 12:45
—
Новости Спорта
|
Апошняе ў гэтым годзе пасяджэнне выканкама асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» адбудзецца 28 лістапада ў сталічным Доме футбола. На ім будуць падведзены вынікі выступлення нацыянальных зборных у розных міжнародных турнірах. Плануецца, што чальцы выканкама зацвердзяць галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай каманды, якую з жніўня 2007 года ўзначальвае нямецкі спецыяліст Бернд Штанге. Будзе таксама зацверджаны і настаўнік жаночай зборнай, з якой зараз працуе Дзмітрый Шаўчук. Акрамя таго, будуць падведзены вынікі 19‑га чэмпіянату Беларусі, а таксама зацьверджаныя прэтэндэнты на званне лепшых футбалістаў і камандаў 2009 па розных намінацыях. Ігар Хадасевіч, БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынікі футбольнага года падрахуе выканкам Беларускай федэрацыі футболу 28 лістапада. |
|