Малафееў узначаліў салігорскі «Шахцёр»
24.11.2009 23:08
—
Новости Спорта
|
У аўторак адбылося пасяджэнне акцыянераў ЗАТ «Шахцёр» (Салігорск). На ім была разгледжана просьба аб адстаўцы галоўнага трэнера Аляксея Вергяенкі. У якасці галоўнага трэнера футбольнага клуба зацверджаны вядомы беларускі спецыяліст, заслужаны трэнер СССР Эдуард Васільевіч Малафееў, паведамляе афіцыйны Эдуард Васільевіч Малафееў прывёў мінскае «Дынама» да залатых медалёў у савецкім футбольным чэмпіянаце (1982 г.). З верасня 2008 г. ён трэніраваў санкт-пецярбургскае «Дынама», якое сёлета вывеў з другой у першую лігу расійскага футбольнага чэмпіянату. Сёлета «Шахцёр» фінішаваў на шостым месцы ў беларускім чэмпіянаце. Залатыя медалі нацыянальнага першынства клуб заваёўваў у 2005 г., чатыры разы быў бронзавым прызёрам (2002, 2004, 2006, 2007), уладальнік Кубка Беларусі 2004 г. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак адбылося пасяджэнне акцыянераў ЗАТ «Шахцёр» (Салігорск). На ім была разгледжана просьба аб адстаўцы галоўнага трэнера Аляксея Вергяенкі.У якасці... |
|