Сенсацый не адбылося
25.11.2009 12:56
—
Новости Спорта
|
Выканкам Федэрацыі хакея на пасяджэнні 25 лістапад падтрымаў кандыдатуру Міхаіла Захарава ў якасці галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі. Саракасямігадовы галоўны трэнер мінскага «Юнацтва» і зборнай Украіны быў прызначаны галоўным трэнерам беларускай зборнай загадам Міністэрства спорту і турызму ад 16 лістапада на перыяд яе падрыхтоўкі і ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года ў канадскім Ванкуверы. Захараў не ўваходзіў у спіс кандыдатаў, прадстаўленых ФХРБ у Мінспорту ў адпаведнасці з рашэннем удзельнікаў нарады, што адбылася ў міністэрстве 3 лістапада, на наступны дзень пасля адстаўкі канадца Глена Хэнлана. Заяву з просьбай разгледзець яго кандыдатуру Захараў прынёс у Мінспорту сам. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, неўзабаве пасля прызначэння міністэрскім загадам Захарава з новай пасадай павіншаваў Аляксандр Лукашэнка. На прэс‑канферэнцыі 19 лістапада намеснік міністра спорту і турызму Дзмітрый Шычко назваў працэдуру прызначэння трэнера юрыдычна карэктнай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Федэрацыя хакея падтрымала Міхаіла Захарава на пасадзе галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі. |
|