Захараў — галоўны
26.11.2009
—
Новости Спорта
|
Выканкам Нацыянальнай федэрацыi хакея на ўчарашнiм пасяджэннi зацвердзiў кандыдатуру Мiхаiла Захарава на пост галоўнага трэнера алiмпiйскай зборнай Беларусi. У падтрымку Захарава выказалiся ўсе члены выканкама, за выключэннем трох чалавек, якiя ўстрымалiся. Федэрацыя хакея i клуб "Дынама" (Мiнск) плануюць запусцiць спецыялiзаваны кабельны тэлеканал "Арэна-Медыя", паведамiў старшыня арганiзацыi Уладзiмiр Навумаў. Паводле слоў Навумава, нацыянальную федэрацыю не задавольвае колькасць трансляцый беларускай матчаў экстралiгi, а таксама час паказу, калi большасць паядынкаў выходзяць у эфiр у познi час. Малафееў вяртаецца ў БеларусьЗнакамiты футбольны спецыялiст Эдуард Малафееў у наступным сезоне будзе трэнiраваць салiгорскi "Шахцёр", такое рашэнне прынятае на сходзе акцыянераў клуба. Акцыянеры прынялi прашэнне аб адстаўцы галоўнага трэнера "Шахцёра" Аляксея Вергzенкi. У мiнулым сезоне 67-гадовы трэнер паспяхова кiраваў санкт-пецярбургскiм "Дынама", якое вывеў у першую лiгу расiйскага чэмпiянату. Сёлета заслужаны трэнер Савецкага Саюза i Беларусi Эдуард Малафееў быў узнагароджаны Смарагдавым ордэнам УЕФА "За заслугi". "Штутгарт" нарэшце выйграўУ 5-м туры групавога раўнда Лiгi чэмпiёнаў нямецкi "Штутгарт" з Аляксандрам Глебам атрымаў доўгачаканую перамогу. Апошнiя гульнi для швабаў i ў Лiзе, i ў чэмпiянаце былi пазбаўленыя смаку перамог i толькi ў аўторак у гасцявым матчы супраць "Глазга" нямецкая каманда паказала характар, двойчы паразiўшы вароты супернiка, прычым у адным галявым эпiзодзе ўзяў удзел i беларус. Пасля матчаў тура выхад у раўнд плэй-оф забяспечылi сабе "Арсенал", "Севiлья", "Фiярэнцiна" i "Лiён". Вынiкi гульняў 25 лiстапада: група Е "Дэбрэцэн" — "Лiверпуль" — 0:1, "Фiярэнцiна" — "Лiён" — 10; група F "Рубiн" — "Дынама" (Кiеў) — 0:0, "Барселона" — "Інтэр" — 2:0; група G "Глазга Рэйнджарс" — "Штутгарт" — 0:2, "Унiра" — "Севiлья" — 1:0; група Н "АЗ" — "Алiмпiякас" — 0:0, "Арсенал" — "Стандарт" — 2:0. Вызначылiся чвэрцьфiнальныя пары КубкаУ сталiчным Доме футбола адбылася жараб'ёўка чвэрцьфiналаў розыгрышу Кубка Беларусi сезона 2009—2010. Вось яны: "Нафтан" — "Тарпеда", "Шахцёр" — "Нёман", ДСК Гомель — "Дынама" (Мiнск), МТЗ-РIПА — пераможца 1/8 фiналу "Мiнск" — БАТЭ. Гульнi адбудуцца вясной 2010 года. Кiраўнiцтва беларускага футбола лiчыць, што ў наступным сезоне клубам нашай краiны трэба праводзiць цвёрдую эканомiю фiнансавых сродкаў, заявiў старшыня асацыяцыi "Беларуская федэрацыя футбола" Генадзь Нявыглас на семiнары па лiцэнзаваннi футбольных клубаў вышэйшай лiгi. Па меркаваннi Нявыгласа, у 2010 годзе клубам вышэйшай лiгi неабходна палепшыць арганiзацыю менеджменту, у тым лiку па актывiзацыi працы па прыцягненнi балельшчыкаў на трыбуны стадыёнаў. Трэба таксама павысiць стабiльнасць фiнансавага забеспячэння, наладзiць сiстэмную працу са спонсарамi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выканкам Нацыянальнай федэрацыi хакея на ўчарашнiм пасяджэннi зацвердзiў кандыдатуру Мiхаiла Захарава на пост галоўнага трэнера алiмпiйскай зборнай Беларусi. У падтрымку Захарава выказалiся ўсе члены выканкама, за выключэннем трох чалавек, якiя ўстрымалiся.
|
|