«Манрэаль» можа адправіць братоў Касціцыных у «Эдмантан»
27.11.2009 10:18
—
Новости Спорта
|
Кіраўніцтва «Канадыенс» працягвае спробы абмяняць братоў Касціцыных. Генеральны менеджэр «Манрэаля» Боб Гейні збіраецца выкарыстаць беларускіх форвардаў у шматбаковай угодзе: адным з магчымых пакупнікоў называюць «Эдмантан Ойлерз» Мікалая Хабібуліна. «Нафтавікі» гатовы аддаць за братоў перспектыўнага форварда Эндру Калкі. Нагадаем, што Сяргей Касціцын быў нядаўна выкліканы з фарм‑клуба — «Гамільтан Бульдогз» ‑‑ паспеў набраць за два матчы 2 (0 +2) балы, а Андрэй Касціцын прапусціў апошні паядынак супраць «Пітсбурга» з‑за траўмы ногі, Зараз «Эдмантан» у сезоне 2009/2010 Нацыянальнай хакейнай лігі займае 12-ы радок у Заходняй канферэнцыі, адстаючы ад восьмага плей-офнага месца на чатыры балы. «Манрэаль» ва Усходняй канферэнцыі ідзе 9-м. «Эдмантан», заснаваны ў 1972 г., - пяціразовы ўладальнік Кубку Стэнлі (1984, 1985, 1987, 1988, 1990 - чатыры разы трафей бралі, калі за клуб гуляў Уэйн Грэцкі). Тры апошнія сезоны (2007, 2008, 2009) у плей-оф клуб выходзіў, але ў сезоне 2005/2006 дайшоў ажно да фіналу Кубка Стэнлі, дзе саступіў «Караліне». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўніцтва «Канадыенс» працягвае спробы абмяняць братоў Касціцыных.Генеральны менеджэр «Манрэаля» Боб Гейні збіраецца выкарыстаць беларускіх форвардаў у... |
|